ФК Інтэрнацыянале Мілан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ФК Інтэрнацыянале)
Перайсці да: рух, знайсці
Інтэрнацыянале Мілан
Inter Mailand.svg
Поўная назва

Football Club Internazionale Milano SpA

Мянушкі

Nerazzurri, La Beneamata, Biscione, Serpente

Заснаваны

9 сакавіка 1908

Горад

Мілан, Італія

Стадыён

Сан-Сіра
Умяшчальнасць: 80 017

Прэзідэнт

Эрык Тахір

Галоўны трэнер

Лучана Спалеці

Чэмпіянат

Серыя A

2016/17

7 месца

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Інтэрнацыянале» (італ.: Internazionale), таксама вядомы як «Інтэр» — італьянскі футбольны клуб з горада Мілан. Клуб васямнаццаць разоў выйграваў у чэмпіянаце Італіі, а таксама з'яўляецца сяміразовым уладальнікам Кубка Італіі, трохразовым уладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.

«Інтэр» быў заснаваны 9 сакавіка 1908 года. «Інтэрнацыянале» базуецца ў Мілане, правінцыя Ламбардыя, і выступае ў Серыі А. Клубныя колеры — чорны і сіні. Тытульны спонсар клуба — кампанія «Pirelli». «Інтэр» з'яўляецца адзінай камандай у Італіі, якая з дня свайго стварэння не пакідала вышэйшы дывізіён чэмпіянату Італіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне клуба[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя «Інтэра» звязаная з мясцовымі канкурэнтамі — «Міланам». У 1908 годзе Італьянская футбольная федэрацыя ўвяла правілы, якія забараняла выступаць замежным ігракам у чэмпіянаце. Гэтая забарона выклікала паўстанне групы дзеячаў, якія жадалі стварыць новы міланскі клуб. 9 сакавіка адбылося пасяджэнне, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні футбольнага клуба «Internazionale Milano». Слова «Internazionale» азначала характар клуба, які павінен быў быць адкрытым для прадстаўнікоў усіх нацыяў. Першым капітанам каманды быў швейцарскі ігрок Эрнст Манктль. Нядаўна створаны клуб узначаліў Джавані Параміцьёці. «Інтэр» выйграў першы чэмпіянат ужо ў 1910 годзе — тады гульнявым трэнерам быў Вірджыліа Фасаці. У наступныя гады «Інтэру» не атрымалася прабіцца ў фінальныя турніры.

Пасля Першай сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

У 1922 годзе «Інтэрнацыянале» завяршыў сезон на апошнім месцы групы B серыі A, набраўшы 11 пунктаў. «Інтэр» застаўся ў вышэйшай лізе пасля перамогі ў двух матчах плэй-оф выратавання. У 1928 годзе падчас фашысцкага праўлення клуб быў вымушаны перайменавацца ў «Ambrosiana» С. С. Milano. У гэты час футбольная форма клуба мела белы колер з чырвоным крыжам, колеры гэтых кашуль былі створаны як сымбаль сцяга Мілану. У 1929 годзе прэзідэнт клуба змяніў назву на AS «Ambrosiana», але заўзятары па-ранейшаму называлі клуб «Інтэрнацыянале». Пасля таго, як урад перастаў ціснуць на клуб, ён быў зноў перайменаваны ў AS Ambrosiania-Inter.

Свой першы Кубак Італіі «Інтэрнацыянале» заваяваў у сезоне 1938/39 пад кіраўніцтвам легенды клуба Джузэпэ Меаца, у гонар якога пазней быў перайменаваны хатні стадыён клуба, «Сан-Сіра». Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны клуб вярнуў сваю ранейшую назву — «Інтэрнацыянале», якую захаваў дагэтуль.

1990—2004 гады[правіць | правіць зыходнік]

1990-я гады склаліся для клуба вельмі супярэчліва. Тым не менш у гэтым дзесяцігоддзі «Інтэр» дамогся трох перамог у Кубку УЕФА, у 1991 годзе пад кіраўніцтвам Джавані Трапатоні ў фінале была пераможана «Рома», у сезоне 1993/94 ад вылету з Серыі А выратаваў адзіны пункт, але ва ўпартай барацьбе ў гэтым годзе «Інтэр» перамог у розыгрышы Кубку УЕФА пад кіраўніцтвам Джамп'ера Марыні. У 1995 годзе прэзідэнт Інтэра Масіма Мараці паабяцаў дасягненні, і ў гэты перыяд былі падпісаны Раналда з «Барселоны», Крысціян В'еры і Эрнан Крэспа з «Лацыа». Але, нягледзячы на ​​гэта, «Інтэрнацыянале», гэтак і не выйграўшы ніводнага «скудэта», атрымаў перамогу толькі ў Кубку УЕФА ў 1998 годзе, пад кіраўніцтвам Луіджы Сімона ў фінале абыграўшы «Лацыа».

У сезоне 1999/2000 Масіма Мараці зрабіў мноства сур'ёзных змен у клубе, заключыўшы некалькі кантрактаў з віднымі персонамі, у прыватнасці кантракт з вядомым трэнерам Марчэла Ліпі і кантракты з такімі ігракамі, як Анджэла Перуцы, Ларан Блан і Уладзімір Югавіч. Але гэтыя здзелкі не дапамаглі камандзе выйграць «скудэта».

У 2002 годзе «Інтэр» быў у 45-ці хвілінах ад заваёвы «скудэта», было неабходна перамагчы «Лацыа» на Алімпійскім стадыёне ў Рыме ў апошнім туры чэмпіянату. За «Інтэрам» у турнірнай табліцы размяшчаліся «Ювентус» і «Рома», якія пры пэўных абставінах маглі стаць чэмпіёнам. Падчас матчу некаторыя заўзятары «Лацыа» падтрымлівалі «Інтэр», не жадаючы, каб іх галоўнаму суперніку, «Роме», дастаўся чэмпіёнскі тытул. Пасля першага тайму лік быў 2:2, у другім тайме «Лацыа» забіў два галы і перамог, у выніку чэмпіёнам стаў «Ювентус», які перамог у матчы супраць «Удзінезэ» з лікам 2:0.

У сезоне 2002/03 «Інтэрнацыянале» заняў другое месца ў чэмпіянаце і дасягнуў паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе прайграў «Мілану» па суме двух матчаў (1:1; 0:0).

У наступным сезоне Масіма Мараці прадаў Эрнана Крэспа і звольніў з пасады галоўнага трэнера Эктара Купера. У 2003 годзе клуб узначаліў Альберта Дзакероні. У пачатку сезону клуб атрымаў перамогу ў 7 матчах з 8-мі, а ў канцы сезону заняў толькі 4-е месца і правы ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў. Неўзабаве прэзідэнт «Інтэру» Масіма Мараці прыняў рашэнне звольніць Дзакероні і прызначыў трэнерам Раберта Манчыні. У сезоне 2003/04 былі набыты Дэян Станкавіч і Адрыяну.

З 2005 года[правіць | правіць зыходнік]

Склад «Інтэра» ў 2009 годзе

15 чэрвеня 2005 годзе «Інтэр» атрымаў перамогу ў Кубку Італіі, быўшы мацней у фінале па суме двух матчаў «Ромы» (1:0 у Мілане і 2:0 у Рыме), а затым, 20 жніўня, перамог у Суперкубку Італіі «Ювентус» (1:0). 11 чэрвеня 2006 года «Інтэр» выйграў другі запар Кубак Італіі, зноў перамогшы ў фінале «Рому» (1:1 і 4:1).

У сезоне 2005/06 у выніку Кальчаполі «Інтэр» стаў чэмпіёнам. Першапачаткова чэмпіёнам быў «Ювентус», але ў сувязі з судзейскім скандалам ён быў пераведзены ў Серыю B, а з «Лацыа», «Фіярэнціны», «Рэджыны» і «Мілана» былі зняты пункты. У сезоне 2006/07 «Інтэр» захаваў у сябе «скудэта». Гэты сезон «Інтэр» пачаў з 17-ці перамогаў запар, распачаўшы гэту серыю хатняй перамогай над «Ліворна» і перапыніўшы нічыёй 1:1 у хатнім матчы супраць «Удзінезэ». 22 красавіка 2007 годзе «Інтэр» стаў чэмпіёнам пасля перамогі 2:1 над «Сіенай».

У сезоне 2007/08 на стадыі 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Інтэр» саступіў «Ліверпулу» па суме двух матчаў (0:1; 0:2). Пасля гэтай паражэнні будучыня Манчыні ў клубе была пастаўлена пад пытанне. З 2008 года трэнерам «Інтэра» стаў Жазэ Маўрынью. У першым сезоне пад кіраваннем Маўрынью «Інтэр» выйграў Суперкубак і чацверты «скудэта» запар, аднак у Лізе чэмпіёнаў пацярпеў паражэнне ад «Манчэстэр Юнайтэд» у 1/8 фіналу па суме двух матчаў (0:0; 0:2).

У сезоне 2009/10 «Інтэр» у 18-ы раз у сваёй гісторыі і пяты раз запар стаў чэмпіёнам Італіі. Яго найбліжэйшы супернік па турнірнай табліцы — «Рома» — адстала на 2 пункты. У гэтым сезоне «Інтэр» упершыню з 1972 года выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, па шляху абыграўшы ў 1/8 фіналу «Чэлсі» з агульным лікам 3:1 (2:1, 1:0); у 1/4 фіналу ЦСКА з агульным лікам 2:0 (1:0, 1:0) і ў паўфінале «Барселону» 3:1 і 0:1. У фінале каманда Жазэ Маўрынью абыграла «Баварыю» з лікам 2:0 за кошт дубля Дыега Міліта і выйграла свой трэці Кубак чэмпіёнаў. 10 чэрвеня 2010 года «Інтэр» абвясціў аб падпісанні кантракту з іспанскім трэнерам Рафаэлем Бенітэсам, але 23 снежня таго ж года ён быў адпраўлены ў адстаўку за дрэнныя вынікі. 24 снежня 2010 года галоўным трэнерам «Інтэра» быў прызначаны 41-гадовы спецыяліст Леанарда, які 17 чэрвеня 2011 годзе пакінуў пасаду трэнера «Інтэра» і стаў спартыўным дырэктарам французскага ПСЖ. 24 чэрвеня 2011 года «Інтэр» узначаліў Джан П'ера Гасперыні. 21 верасня 2011 года ён быў звольнены за незадавальняючыя вынікі каманды. Пры ім «Інтэр» згуляў 5 матчаў, 4 з якіх скончыліся паражэннем.

Колеры[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Мілана

Эмблему «Інтэра» — чорна-сіняя акружына, усярэдзіне якой значацца чатыры загалоўныя літары FCIM (Football Club Internazionale di Milano), прыдумаў Джорджыя Муджані — адзін з ігракоў клуба таго часу, асноўнай прафесіяй якога было маляванне карцінаў. А вось наконт клубных колераў існуе дзве версіі. Першая з іх: пасля раз'яднання паміж членамі «Інтэра» і «Мілана» адбылася бойка, пасля якой «інтэрысты» ў памяць аб гэтай падзеі сталі зваць сябе «d`oro in lividi» (Залатая моладзь у сіняках), узяўшы ў якасці клубных чорны і сіні колеры. Паводле іншай версіі, колеры прыдумаў усё той жа Муджані — чорны колер азначаў ноч, а сіні — неба. У любым выпадку, з самога пачатку за «інтэрыстамі» прыляпілася мянушка «нерадзуры».

Фан-клуб[правіць | правіць зыходнік]

Заўзятары «Інтэра» ў 2007 годзе

Футбольны клуб «Інтэр», у адпаведнасці з апошнім апытаннем, праведзеным Demos & Pi і апублікаваным у верасні 2011 года, займае другое месца паводле колькасці прыхільнікаў з вынікам 18,6% ад апытаных. У Еўропе «Інтэр» займае восьмае месца сярод каманд з найбольшай колькасцю прыхільнікаў і налічвае 17,5 млн заўзятараў. Гэтае паказалі даследаванні, апублікаваныя ў нямецкім часопісе Sport + Markt у верасні 2010 года.

Гістарычна пабрацімам фанатаў «Інтэру» з'яўляюцца фанаты «Валенсіі» і «Лацыа». Безумоўна, сувязь паміж «Лацыа» і «Інтэрам» з'яўляецца адной з самых дужых і важных сувязяў у Італіі. Сяброўства ўзмацнілася ў 19971998 гадах падчас фіналу Кубка УЕФА ў Парыжы, а таксама 5 мая 2002 года і 2 мая 2010 года калі заўзятары «Лацыа» падтрымлівалі «Інтэр», каб яны абыйшлі ў выніковай табліцы агульнага суперніка — «Рому».

Самае гарачае суперніцтва з заўзятарамі «Ювентуса», які з 1960-х гадоў дае жыццё «Дэрбі Італіі». А таксама з «Міланам», гэтак званае «Міланскае дэрбі». Менавіта ў гэтых двух матчах назіраецца самая вялікая наведвальнасць. Яшчэ ёсць моцнае суперніцтва з «Напалі», «Аталантай», «Ромай».

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Сектар заўзятараў «Інтэрнацыянале»

Стадыён, на якім каманда «Інтэр» гуляе свае матчы, завецца «Джузэпэ Меаца» умяшчальнасцю ў 85 700 месцаў. Гэта муніцыпальны стадыён, бо на ім гуляе яшчэ адна каманда — «Мілан». Традыцыйна заўзятары «Мілана» садзяцца на паўднёвым сектары (Curva Sud), а заўзятары «Інтэрнацыянале» садзяцца на паўночны сектар (Curva Sud).

Будаўніцтва стадыёна было пачата ў снежні 1925 года. Урачыстае адкрыццё адбылося 19 верасня 1926 года, калі «Інтэр» перамог «Мілан» з лікам 6:3. Першапачаткова стадыён быў названы «Сан-Сіра» — назва раёну, у якім ён быў пабудаваны. У 1981 годзе будынак быў названы ў гонар знакамітага іграка «Інтэру» — Джузэпэ Меаца. Нягледзячы на гэта, аматары футболу часцяком выкарыстоўваюць простую і арыгінальную назву стадыёну.

Паводле класіфікацыі УЕФА «Сан-Сіра» з'яўляецца адным з 26 стадыёнаў рэйтынгу ў 5 зорак (найвышэйшы клас).

  • Умяшчальнасць: 80 017 месцаў
  • Даўжыня поля: 105 метраў.
  • Шырыня поля: 68 метраў.
  • Адрас стадыёна: Via Piccolomini, 5 20151 Milano.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2017 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Славеніі Бр Самір Ханданавіч 1984
5 Сцяг Італіі ПА Раберта Гальярдзіні 1994
7 Сцяг Партугаліі Аб Жуан Канселу 1994
9 Сцяг Аргенціны Нап Маўра Ікардзі Капітан каманды 1993
10 Сцяг Партугаліі ПА Жуан Марыу 1993
11 Сцяг Уругвая ПА Маціяс Весіна 1986
13 Сцяг Італіі Аб Андрэа Ранок'я 1988
17 Сцяг Францыі Нап Ян Карамо 1998
20 Сцяг Іспаніі ПА Борха Валера 1985
21 Сцяг Італіі Аб Давідэ Сантон 1991
23 Сцяг Італіі Нап Эдыр 1986
25 Сцяг Бразіліі Аб Жуан Міранда 1984
Пазіцыя Імя Год нараджэння
27 Сцяг Італіі Бр Даніэле Падэлі 1985
29 Сцяг Бразіліі Аб Далберт Энрыкі 1993
33 Сцяг Італіі Аб Даніла Д'Амброзіа 1988
37 Сцяг Славакіі Аб Мілан Шкрыніяр 1995
44 Сцяг Харватыі ПА Іван Перышыч 1989
46 Сцяг Італіі Бр Тамаза Берні 1983
55 Сцяг Японіі Аб Юто Нагатамо 1986
77 Сцяг Харватыі ПА Марцэла Брозавіч 1992
87 Сцяг Італіі ПА Антоніа Кандрэва 1987
99 Сцяг Італіі Нап Андрэа Пінамонці 1999
Сцяг Кот-д'Івуара ПА Асан Ньюкуры 1996

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Scudetto.svg Чэмпіянат Італіі (Серыя A)
    • Чэмпіён (18): 1909/10, |1919/20, 1929/30, |1937/38, 1939/40, 1952/53, 1953/54, 1962/63, 1964/65, 1965/66, 1970/71, 1979/80, 1988/89, 2005/06*, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2009/10
    • Віцэ-чэмпіён (14): 1932/33, 1933/34, 1934/35, 1940/41, 1948/49, 1950/51, 1961/62, 1963/64, 1966/67, 1969/70, 1992/93, 1997/98, 2002/03, 2010/11

* Прысуджаны па рашэнні суда ў выніку Кальчаполі, першапачаткова быў выйграны «Ювентусам»

Еўрапейскія тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • TIM trophy
    • Уладальнік (7): 2002, 2003, 2004, 2005, 2007, 2010, 2011
    • Фіналіст (1): 2009
  • Pirelli Cup
    • Уладальнік (11): 1996, 1997, 2000, 2001, 2002, 2003, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010
    • Фіналіст (4): 1998, 1999, 2004, 2005

Клубныя рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

  • Найлепшы бамбардзір (паводле агульнай колькасці галоў): Джузэпэ Меаца — 240
  • Найлепшы бамбардзір у Серыі A: Джузэпэ Меаца — 197
  • Найлепшы бамбардзір у адным чэмпіянаце: Луіджы Чэвеніні — 37 (у сезоне 1913/14)
  • Найбольшая колькасць матчаў за клуб (усяго афіцыйных гульняў): Хаўер Санеці — 757
  • Найбольшая колькасць матчаў у Серыі A: Хаўер Санеці — 536

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]