Аскар дус Сантус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Аскар
20141118 AUTBRA 5023.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аскар дус Сантус Эмбуаба Жуніяр
Нарадзіўся 9 верасня 1991(1991-09-09)[1] (26 гадоў)
Амерыкана[d], штат Сан-Паўлу, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 179 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Кітая Шанхай СІПГ
Нумар 20
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1998 — 2004 Сцяг Бразіліі Уніян Барбарэнсі
2004 — 2009 Сцяг Бразіліі Сан-Паўлу
Клубная кар’ера*
2009 — 2010 Сцяг Бразіліі Сан-Паўлу 11 (0)
2010 — 2012 Сцяг Бразіліі Інтэрнасьянал 36 (11)
2012 — 2016 Сцяг Англіі Чэлсі 131 (21)
2017 — Сцяг Кітая Шанхай СІПГ
Нацыянальная зборная**
2009 — 2011 Сцяг Бразіліі Бразілія (да 20) 25 (6)
2012 Сцяг Бразіліі Бразілія (да 23) 6 (1)
2011 — Сцяг Бразіліі Бразілія 48 (12)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Лондан 2012 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2017.

Аска́р дус Са́нтус Эмбуа́ба Жу́ніяр[2] або Оскар дос Сантас (парт.: Oscar dos Santos Emboaba Júnior, МФА: [osˈkaʁ duˈsɐ̃tus imboˈabɐ ˈʒũnioɾ]; нар. 9 верасня 1991, Амерыкана, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакавалы паўабаронца кітайскага клуба «Шанхай СІПГ» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Аскар пачаў сваю кар'еру ў моладзевым складзе клуба «Уніян Барбарэнсі». Затым у 2004 годзе перайшоў у «Сан-Паўлу». З 2008 года паўабаронца стаў выступаць за асноўны склад каманды і ў тым жа годзе выйграў з клубам чэмпіянат краіны.

17 чэрвеня 2010 года Аскар перайшоў у клуб «Інтэрнасьянал». З 2011 года Аскар стаў іграком стартавага складу клуба, склаўшы дуэт у цэнтры поля з Андрэсам Д'Алесандра. Разам яны дапамаглі сваёй камандзе атрымаць перамогу ў чэмпіянаце штата Рыу-Гранды-ду-Сул.

25 ліпеня 2012 года Аскар падпісаў пяцігадовы кантракт з «Чэлсі». Сума трансферу склала 25 млн фунтаў[3]. У сезоне 2016/17 страціў месца ў аснове «Чэлсі», і ў снежні 2016 года ўзгадніў кантракт з кітайскім клубам «Шанхай СІПГ»[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

14 верасня 2011 года Аскар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі ў першай гульні за Суперкласіка Амерыкі 2011 года супраць зборнай Аргенціны. Матч скончыўся з лікам 0:0, а Аскар выйшаў на замену Рэнату Абрэу на 63 хвіліне матча.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Сан-Паўлу»:

«Інтэрнасьянал»:

«Чэлсі»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Бразілія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]