Эрнаніс
| |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Андэрсан Эрнаніс ды Карвалью Віяна Ліма | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 мая 1985[1][2][3] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 15 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
А́ндэрсан Эрна́ніс ды Карва́лью Вія́на Лі́ма[4] (парт.: Anderson Hernanes de Carvalho Viana Lima; нар. 29 мая 1985, Аліянса, Бразілія), больш вядомы як проста Эрнаніс або Эрнанес — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Сан-Паўлу» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Эрнаніс можа згуляць на ўсялякай пазіцыі ў паўабароне. Ён добра вядомы сваёй тэхнікай, а таксама быць ахайным і спраўным валоданнем мячом, з магчымасцю дакладна перадаць мяч на сярэдныя і доўгія дыстанцыі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У дарослым футболе Эрнаніс дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за «Сан-Паўлу», выхаванцам якога з’яўляецца. Разам з клубам двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Пры гэтым у 2008 годзе ігрок стаў найлепшым футбалістам краіны. У 2007 і 2008 гадах уваходзіў у сімвалічную зборную чэмпіянату.
6 жніўня 2010 года «Сан-Паўлу» пагадзіўся на пераход іграка ў «Лацыа»[5]. Эрнаніс падпісаў кантракт на пяць гадоў, «Лацыа» пры гэтым выклаў 11,1 млн еўра за іграка. У сваім дэбютным матчы паўабаронца забіў выконваючы штрафны ўдар у матчы супраць «Дэпартыва».
31 студзеня 2014 года Эрнаніс падпісаў 4,5-гадовы кантракт з міланскім «Інтэрам»[6]. 1 верасня 2015 года турынскі «Ювентус» абвясціў аб набыцці Эрнаніса ў апошні дзень трансфернага акна за 11 млн еўра[7].
Не здолеўшы замацавацца ў складзе турынцаў, у лютым 2017 года за 8 млн еўра перайшоў у кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун»[8]. У ліпені 2017 года на правах арэнды вярнуўся ў «Сан-Паўлу»[9]. Па заканчэнні сезону ў пачатку 2018 года зноў далучыўся да «Хэбэй Чайна Форчун».
У снежні 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Сан-Паўлу».
У сваім першым матчы за зборную Бразіліі атрымаў чырвоную картку ў матчы супраць зборнай Францыі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён Бразіліі (2): 2007, 2008
«Лацыа»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2013
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі: 2016
- Уладальнік Кубка Італіі: 2016
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Бразілія:
- Пераможца Кубка канфедэрацый: 2013
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008
Зноскі
- ↑ Hernanes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ HERNANES anderson de carvalho andrade // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Anderson Hernanes de Carvalho Andrade Lima // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Fora da Libertadores, São Paulo oficializa venda de Hernanes. Globoesporte.globo.com.
- ↑ Welcome to Inter, Hernanes!. Афіцыйны сайт «Інтэра»
- ↑ Эрнанес перешел в «Ювентус». by.tribuna.com
- ↑ «Ювентус» объявил о продаже Эрнанеса в «Хэбэй Чайна Форчун» за 8 млн евро. by.tribuna.com
- ↑ Эрнанес уехал из Китая и вернулся в «Сан-Паулу». by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрнаніс
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Нарадзіліся 29 мая
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Пернамбуку
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Сан-Паўлу
- Ігракі ФК Хэбэй Чайна Форчун
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Лацыа
- Ігракі ФК Санту-Андрэ
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года