1941 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1941 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1-я выстаўка выяўленчага мастацтва Віцебска і перасоўная выстаўка графікі
- Выстаўка твораў Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР А. М. Бразера і мастака Л. М. Лейтмана
- 28 чэрвеня — пад час нямецкага авіяналёту быў разбураны Палац Радзівілаў у Навагрудку
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 17 лютага — Кастусь Жмінько, беларускі паэт, мастак
- 1 красавіка — Леанід Марчанка (пам. 1996), беларускі мастак-графік
- 9 мая — Леанід Давідзенка (пам. 2002), беларускі скульптар, жывапісец, графік, педагог
- Анатоль Яфімавіч Арцімовіч, беларускі скульптар, педагог
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 21 верасня — Аркадзь Астаповіч (нар. 1896), беларускі мастак-графік
- 9 лістапада — Леў Юдзін (нар. 1903), расійский мастак-авангардыст яўрэйскага паходжання, родам з Віцебску. Вучыўся ў Віцебскім народным вучылішчы ў Казіміра Малевіча. Уваходзіў у суполку Сцвяржальнікаў новага мастацтва, разам з імі пераехаў у 1922 годзе ў Петраград. Загінуў у баі з нямецкім войскам
- 30 снежня — Эль Лісіцкі (нар. 1890), савецкі мастак і архітэктар, выкладаў у віцебскім Народным мастацкім вучылішчы ў 1919—1920 гадах. Пад уплывам Казіміра Малевіча звярнуўся да супрэматызму
- Роберт Генін (нар. 1884), расійска-французскі мастак Парыжскай школы, графік і жывапісец
- Ісаак Мільчын (нар. 1894), беларускі жывапісец і графік. Загінуў у Мінскім гета
Галерэя жывапісу
[правіць | правіць зыходнік]-
Мікола Тарасікаў «Кветкі»