Георгій Мікалаевіч Каржанеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Мікалаевіч Каржанеўскі
Род дзейнасці грамадскі актывіст
Дата нараджэння 2 студзеня 1949(1949-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 2014(2014-09-20) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Георгій Мікалаевіч Каржанеўскі (2 студзеня 1949, в. Аўдзеевічы, Навагрудскі раён — 20 верасня 2014, г. Валожын) — беларускі грамадскі актывіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Каржанеўскіх, першая згадка пра які датуецца яшчэ часамі ВКЛ. Продкі Георгія Мікалаевіча былі ўдзельнікамі паўстання 1794 года, паўстання 1830—1831 гадоў, паўстання 1863 года[1].

Нарадзіўся 2 студзеня 1949 г. у вёсцы Аўдзеевічы Навагрудскага раёна[1].

У 1951 годзе бацьку Георгія Каржанеўскага, Мікалая Навумавіча, які адмовіўся ўступаць у калгас, абвінавацілі па трох артыкулах, у тым ліку ў шпіянажы і падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць савецкай улады. Бацьку выслалі ў рэспубліку Комі, дзе той знаходзіўся спачатку ў турме, а потым на пасяленні. Георгій Мікалаевіч шмат разоў наведваў Комі, дамагаючыся вызвалення бацькі. Мікалай Навумавіч быў у 1990 годзе, але дамоў патрапіць змог толькі ў 1993 годзе[1].

У 1967 годзе скончыў Пінскі гідратэхнікум, а ў 1977 годзе — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці інжынер-гідратэхнік. У 1977 годзе быў уганараваны дыпломам «За лепшую навуковую студэнцкую працу ў СССР»[1].

Працаваў на будаўніцтве Ленінградскай АЭС, Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, на прадпрыемстве «Мінсквадбуд», пазаштатным карэспандэнтам выданняў «Полесская правда», «Знамя Юности», «Советская Беларусь», «Сельская газета», «Слава працы» і інш[1].

Памёр 20 верасня 2014 года ад інсульту. Імша на пахаванне прайшла ў Валожынскім касцёле святога Юзафа. Пахаванне адбылося 21 верасня ў вёсцы Нягневічы Навагрудскага раёна[1].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сабраў і апублікаваў звесткі аб загінуўшых ахвярах ГУЛАГу, усталяваў на месцы лагерных пахаванняў Беларускія Крыжы памяці. Ушанаванне продкаў заўсёды было для Георгія Мікалаевіча адным з галоўных правіл у жыцці[1].

Апошнія некалькі год жыцця змагаўся супраць будаўніцтва жылых дамоў на месцы масавых пахаванняў ахвяраў Халакосту на Валожынскім стадыёне і за тое, каб ушанаваць памяць загінулых. Праз сваю дзейнасць, як у савецкія часы, так і ў навейшай гісторыі, Георгій Мікалаевіч неаднаразова падвяргаўся ціску[1].

Каардынатар аргкамітэту БХД у Валожыне[1].

Рыхтаваў да выдання сваю кнігу «Мікола Гусоўскі і яго час», але апублікаваць не паспеў[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сына Сяргея (нар. 1978), беларускага краязнаўца, гісторыка і публіцыста.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Памёр грамадскі актывіст Георгі Каржанеўскі . Новы Час (23 верасня 2014). Праверана 19 жніўня 2023.