Георгій Міхайлавіч Зайцаў
Георгій Міхайлавіч Зайцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1961 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Камандаваў | 62nd Guards Rifle Division[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Георгій Міхайлавіч Зайцаў (23 красавіка 1895, Орша — 13 студзеня 1961) — савецкі военачальнік, генерал-маёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Георгій Зайцаў нарадзіўся 23 красавіка 1895 г. у Оршы ў сям’і служачага. Пасля заканчэння чатырохкласнай вучэльні працаваў пісарам у гарадской управе. У 1915 годзе быў прызваны на службу ў царскую армію. Там скончыў школу прапаршчыкаў, а пасля на фронце служыў памочнікам камандзіра роты. Праваяваў год, быў цяжка паранены, доўгі час лячыўся ў шпіталі ў Оршы. Пасля выздараўлення працаваў падатковым інспектарам.
2 кастрычніка 1918 года Зайцаў добраахвотна ўступіў у РСЧА. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне на Тамбоўшчыне, даслужыўся да пасады камандзіра стралковага палка.
У 1929 годзе скончыў вышэйшыя камандныя курсы «Выстрел» і да 1937 года камандаваў стралковым палком. У 1936 годзе яму было прысвоена званне палкоўніка, ён займаў пасады намесніка камандзіра дывізіі і корпуса.
У 1939—1941 гадах Зайцаў быў слухачом Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба, пасля чаго заняў пасаду начальніка аператыўнага аддзела штаба 21-й арміі. На гэтай пасадзе ў чэрвені — снежні 1941 Георгій Міхайлавіч Зайцаў прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць нямецкіх войскаў на Заходнім, Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах. У снежні 1941 года быў прызначаны камандзірам 127-й стралковай дывізіі. Пракамандаваўшы ёю да жніўня 1942 на Сталінградскім фронце, Зайцаў быў пераведзены на пасаду камандзіра 62-й стралковай дывізіі на Сталінградскім, пасля на Данскім і Варонежскім франтах. У 1943 году яму было прысвоена званне генерал—маёра.
У сакавіку 1943 дывізія Зайцава ў ходзе супрацьстаяння контратацы нямецкіх войскаў на поўдзень ад Харкава прыкрывала адыход 3-й танкавай арміі за раку Северскі Данец. У адным з начных баёў ён на назіральным пункце быў паранены ў нагу з пераломам косткі. Пасля адыходу частак дывізіі памочнік Зайцава схаваў яго ў стозе сена, а праз дзень перанёс у адзін з дамоў найбліжэйшай вёскі Цярновае. Сам жа пайшоў шукаць астатніх байцоў, каб разам вярнуцца да сваіх. Пакуль ён адсутнічаў, вёску занялі нямецкія падраздзяленні, якія захапілі Зайцава ў палон. Першапачаткова ён утрымліваўся ў шпіталях у Запорожжы і Уладзіміры-Валынскім, а затым быў вывезены ў Германію. З жніўня 1943 Зайцаў знаходзіўся ў крэпасці Вайсенбург.
У пачатку мая 1945 года Зайцаў быў вызвалены амерыканскімі войскамі, пасля чаго праз савецкую ваенную місію па рэпатрыяцыі ў Парыжы быў перапраўлены ў Маскву. У канцы снежня 1945 года пасля праверкі ў органах НКУС быў адноўлены ў кадрах Савецкай арміі.
У студзені 1947 Георгій Міхайлавіч скончыў курсы камандзіраў дывізій пры Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, а ў сакавіку таго ж года стаў начальнікам ваеннай кафедры Маскоўскага інстытута кінематаграфіі.
У 1955 годзе Георгій Міхайлавіч Зайцаў выйшаў у адстаўку па хваробе. Памёр 13 студзеня 1961 г. у Маскве[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга — тройчы
- Ордэн Суворава 2-й ступені
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свердлов Ф. Д. Советские генералы в плену. — М.: Изд-во фонда «Холокост», 1999. — С. 246.
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выкладчыкі УДІКа
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Асобы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Генерал-маёры СССР