Георгій Сцяпанавіч Сідаровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Сцяпанавіч Сідаровіч
Дата нараджэння 21 лістапада 1903(1903-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1985(1985-05-06) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Званне генерал-палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Георгій Сцяпанавіч Сідаро́віч[1] (21 лістапада 1903, Мінск — 6 мая 1985) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік танкавых войск (1962).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі (1937), Ваенную акадэмію Генштаба (1941). У Чырвонай Арміі з 1922 года, камандзір батарэі, кіраўнік штабу дывізіёна. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года кіраўнік штаба асобнай танкавай дывізіі, у штабе Галоўнага бранятанкавага ўпраўлення Чырвонай Арміі. З 1944 года на 1-м Прыбалтыйскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах: кіраўнік штаба механізаванага корпуса танкавай арміі. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Сталінградам, Кіевам, на Курскай дузе, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Усходне-Прускай аперацыі. З 1945 года на адказных пасадах у арміі, цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]