Георгій Сяргеевіч Бярозка
Георгій Сяргеевіч Бярозка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 1982[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, празаік, літаратурны крытык, кінарэжысёр, assistant director, кінасцэнарыст |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Георгій Сяргеевіч Бярозка (7 верасня 1905, Вільня, Літва — 2 лістапада 1982, Масква, Расія) — беларускі і расійскі празаік, крытык-узвышэнец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Сяргей Бярозка быў інспектарам вышэйшага гарадскога вучылішча, за савецкім часам першым дырэктарам СШ № 1 у Слуцку[2]. Нарадзіўся 7 верасня 1905 года ў Вільні[3].
Скончыў у 1927 годзе літаратурнае аддзяленне этналагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Супрацоўнічаў з часопісам «Узвышша». Даследаваў тэорыю жанраў, творчасць Якуба Коласа. Працаваў настаўнікам у школе, старшым тэхнічным рэдактарам, мастаком-паліграфістам у выдавецтве «Новая деревня», рэдактарам, а потым кінарэжысёрам на студыі «Масфільм». У час Вялікай Айчыннай вайны быў у народным апалчэнні, супрацоўнік дывізійнай газеты, рэжысёр цэнтральнага ансамбля ВМФ, потым франтавога тэатра. З 1954 г. выкладаў у Літінстытуце[3].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1945 года[3].
Памёр 2 лістапада 1982 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках Масквы[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1925 г. публікаваў вершы ў перыёдыцы. З 1942 г. пачаў пісаць прозу. Пісаў па-руску. Псеўданімы: Бярозка Юры; Сяргееў Ю. Аўтар кніг «Красная лента» (Москва, 1943), «Ночь полководца» (Москва, 1946), «Мирный город» (Москва, 1952—1954), «Избранные повести и рассказы» (Москва, 1957), «Сильнее атома» (Москва, 1959), «Дом учителя» (Москва, 1973)[3].
Рэжысёр
[правіць | правіць зыходнік]- 1936 — «Мы з Кранштата», сурэжысёр
- 1938 — «Калі заўтра вайна» сумесна з Я. Дзіганам, Л. Анцы-Палоўскім, М. Кармазінскім
- 1941 — «Першая конная» сумесна з Я. Дзіганам
Сцэнарыст
[правіць | правіць зыходнік]Мультфільмы
[правіць | правіць зыходнік]- 1938 — «Манюка» сумесна з І. Івановым-Вано
- 1938 — «Тры мушкецёры» сумесна з І. Івановым-Вано
- 1946 — «Арлінае пяро»
- 1948 — «Шэрая шэйка»
- 1950 — «Здаравяка»
- 1956 — «Брыдкае качаня»
- 1990 — «Лапландскія казкі»
Фільмы
[правіць | правіць зыходнік]- 1960 — Скачок на світанку
- 1964 — Няўгаснае полымя
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (9 верасня 1965) — за заслугі ў развіцці савецкай літаратуры і ў сувязі з шасцідзесяцігоддзем з дня нараджэння[4].
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Ордэн Дружбы народаў (5 верасня 1975) — за заслугі ў развіцці савецкай літаратуры і ў сувязі з сямідзесяцігоддзем з дня нараджэння[5].
- Залаты медаль імя Аляксандра Фадзеева (1974).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bibliothèque nationale de France Georgij Sergeevič Berezko // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Прогулка по Слуцку, или по следам Файнберга . nasledie-sluck.by. Праверана 23 ліпеня 2024.
- ↑ а б в г д Бярозка Юры – Белліт (8 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 9 сентября 1965 года № 3948 «О награждении писателя Берёзко Г. С. орденом Трудового Красного Знамени» . Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2019. Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 5 сентября 1975 года № 2208 «О награждении писателя Берёзко Г. С. орденом Дружбы народов» . Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2019. Праверана 2 чэрвеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Сяргеевіч Бярозка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 2 лістапада
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Постаці Масфільма
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Выпускнікі этналагічнага факультэта МДУ