Гербы студэнцкіх карпарацый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб студэнцкай карпарацыі „Polonia“ („Convent Polonia“, „Konwent Polonia“), якая дзейнічала: у 1828—1918 гадах — у Дэрпце, у 1918—1939 гадах — у Вільні, пасля 1940 года — у Лондане; з 1998 года месціцца ў Гданьску[1].

Гербы студэнцкіх карпарацый, студэнцкія гербы (ням.: Studentenwappen) — гербы студэнцкіх карпарацый(ням.) бел. — аб'яднанняў студэнтаў, якія ўзніклі на стыку XVIII і XIX стагоддзяў у нямецкіх універсітэтах і за наступныя два стагоддзі шырока распаўсюдзіліся ў студэнцкіх асяродках краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[2]. Студэнцкімі карпарацыямі гербы выкарыстоўваюцца з пачатку XIX стагоддзя. Ад радавых гербаў, а таксама гербаў краін і мясцін, якія адпавядаюць нормам еўрапейскай класічнай геральдыкі, студэнцкія гербы адрозніваюцца наяўнасцю рада канструкцыйных сваеасаблівасцей.

Афармленне[правіць | правіць зыходнік]

Студэнцкія гербы ў геральдычнай навуцы не прызнаюцца за «сапраўдныя» гербы, бо ў большасці сваёй не прытрымліваюцца строгіх геральдычных правіл. У прыватнасці, у большасці выпадкаў на шчытах (тарчах) гербаў студэнцкіх карпарацый(ням.) бел. змяшчаюцца негеральдычныя выявы.

Шчыт[правіць | правіць зыходнік]

Parted quarterly.svg
Parted quarterly with a heart.svg
Шчыты большасці студэнцкіх гербаў чвартаваныя (злева); вельмі часта ў цэнтры шчыта прысутнічае дадатковы элемент — «сардэчнік» (ці «сяродкрыжжа») (справа).

Як правіла, шчыты (тарчы) студэнцкіх гербаў чвартаваныя (падзеленыя на чатыры палі), часта ў цэнтры (на перакрыжаванні восевых ліній-меж палёў) прысутнічае дадатковы элемент — «сардэчнік»(ням.) бел., ці «сяродкрыжжа» (ням.: Herzschild, Vierung; таксама інакш — шыльд(бел. (тар.)) бел., шчыток). У выніку шчыты складаюцца з чатырох-пяці палёў, якія запаўняюцца пэўным наборам гербавых элементаў. У класічнай геральдыцы «сяродкрыжжа» выкарыстоўваецца як спосаб злучэння геральдычных элементаў, змешчаных на шчыце, на студэнцкіх жа гербах «сяродкрыжжа», верагодна, было ўведзенна, каб мець больш месцаў для размяшчэння сімволікі студэнцкіх карпарацый(ням.) бел..

Cyrkiel welecji.svg
Bundeszeichen Ruthenia St. Petersburg.JPG
Злева — цыркель студэнцкай карпарацыі „Veletia“, якая дзейнічала: у 1883—1916 гадах — у Рызе, у 1916—1918 гадах — у Маскве, 1918—1939 гадах — у Варшаве; была адноўлена ў 2003 годзе ў Варшаве[3]; справа — «Знак саюза» студэнцкай карпарацыі „Ruthenia“, якая існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1837—1848 гадах.

Самым распаўсюджаным гербавым элементам з'яўляюцца фарбы студэнцкай карпарацыі(ням.) бел. (ням.: Couleur, Farben; польск.: barwy) — злучэнне найчасцей трох колераў (трыкалор), кожны з якіх нешта сімвалізуе. Як правіла, фарбы месцяцца ў адным з палёў па дыяганалі.

Яшчэ адным распаўсюджаным элементам з'яўляецца адмысловая манаграма студэнцкай карпарацыі, якая называецца цыркелем(ням.) бел. (ням.: Zirkel; польск.: cyrkiel). Цыркель звычайна размяшчаюць альбо ў адным полі з фарбамі паверсе іх, альбо ў асобным полі, часцей за ўсё ў «сяродкрыжжы».

Для запаўнення палёў шчыта таксама выкарыстоўваецца (галоўным чынам, на гербах карпусоў(ням.) бел. (ням.: Corps) — найстарэйшых нямецкіх студэнцкіх карпарацый) «Знак саюза»(ням.) бел. (ням.: Bundeszeichen), які мае масонскае паходжанне. Звычайна ён выяўляецца ў скарочаным варыянце: лаўровы вянок, два перакрыжаваныя шлягеры(ням.) бел. (ням.: Mensurschlägern), якімі б'юцца ў час мензурнагага фехтавання(руск.) бел., і дата заснавання студэнцкай карпарацыі.

Vebrüderungshände mit Auge Gottes um 1800 ÖMV.jpg
Ouroboros-Zanaq.svg
Сімвалы «Сяброўства» (злева) і «Вечнасць» («Ураборас») (справа).

На гербах нямецкіх студэнцкіх карпарацыяй таксама шырако выкарыстоўваюцца сімвалы «Сяброўства» (выява поціску рук) і «Вечнасць» («Ураборас»(руск.) бел.), якія былі перанятыя ў масонаў яшчэ студэнцкімі ордэнамі(ням.) бел. (т. зв. студэнцкімі законамі(польск.) бел.) або запазычаныя з Антычнасці.

Часта ў якасці гербавых элементаў выкарыстоўваюцца гербы гарадоў, у якіх узніклі ці дзейнічаюць студэнцкія карпарацыі, альбо гербы мясцін ці краін, адкуль паходзяць члены той ці іншай карпарацыі[4]. Часам гэтыя элементы перадаюцца не дакладным чынам, а прадстаўляюць сабой варыяцыі па матывах арыгіналаў. Напрыклад, на гербе студэнцкай карпарацыі „Polonia“(польск.) бел., якая была заснавана ў 1828 годзе студэнтамі Дэрпцкага ўніверсітэта паходжаннем з зямель былой Рэчы Паспалітай, колеры палёў адпавядаюць колерам фарбаў карпарацыі(ням.) бел., а не колерам палёў на гербах Польшчы, Літвы і Русі (дакладней, колішняга Кіеўскага ваяводства)[1].

Schlaegel und Eisen nach DIN 21800.svg
P medicina.svg
Сімвал горнай справы «Молат і кірка» (злева) і посах Асклепія (справа).

У нямецкіх прафесійна-арыентаваных студэнцкіх карпарацыях у якасці гербавых элементаў выкарыстоўваюцца сімвалы: перакрыжаваныя молат і кірка(ням.) бел. — у горных спецыялістаў, дрэва ці галава аленя — у спецыялістаў у галіне лясной гаспадаркі, цыркуль ці шасцярня — у тэхнічных спецыялістаў, чэрап ці посах Асклепія — у медыкаў і ветэрынараў.

Crux Ordis Teutonicorum.svg
Deutscher turner-bund markenzeichen 4f 300.png
Чорны крыж (злева) і Турнерскі крыж (справа).

У такой разнавіднасці нямецкіх студэнцкіх карпарацый, як бурствы(ням.) бел. (ням.: Burschenschaften; брацтва буршаў), часта ўжываецца дэвіз самага першага бурства (ням.: Urburschenschaft), якое было заснавана ва ўніверсітэцкім горадзе Іена ў 1815 годзе, а менавіта: «Гонар, свабода, айчына»(ням.) бел. (ням.: „Ehre, Freiheit, Vaterland“). Словы гэтага дэвіза прынята афармляць у выглядзе асобных гербавых элементаў: так, напрыклад, скрыжаваныя шлягеры(ням.) бел. сімвалізуюць гонар, узыходзячае сонца — свабоду, а дрэва дуба — айчыну. Таксама часта паверсе меж чвартаванага шчыта размяшчаюць Чорны крыж(ням.) бел. (ням.: Schwarzes Kreuz). Акрамя таго, распаўсюджаным з'яўляецца выкарыстанне ў якасці гербавага элемента знака «Ліра і меч»(ням.) бел..

У нямецкіх турнерствах(ням.) бел. (ням.: Turnerschaften; гімнастычныя студэнцкія таварыствы) часта ўжываюць выяву Турнерскага крыжа(ням.) бел. (ням.: Turnerkreuz), у музычных студэнцкіх аб'яднаннях — выяву арфы, у навуковых студэнцкіх аб'яднаннях — выявы скрутка (кнігі) ці савы.

Элементы герба

Іншыя гербавыя элементы[правіць | правіць зыходнік]

Як у выпадку з гербамі ў класічнай геральдыцы, найбольш распаўсюджанымі дадатковымі элементамі студэнцкіх поўных гербаў з'яўляюцца шлем (гелм) з кляйнотам і намётам. Шлем пераважна ўпрыгожваюць каронай, якая, паводле геральдычнай навукі, з'яўляецца атрыбутам высакароднасці.

Шмат на якіх гербах нямецкіх студэнцкіх карпарацый зверху і знізу прысутнічае атачэнне ў выглядзе слоў дэвіза. Пераважна выкарыстоўваецца наступная форма: зверху — „<Назва карпарацыі> sei’s Panier!“ (даслоўна: «<Назва карпарацыі>, будзь сцягам!»), знізу — уласны дэвіз карпарацыі.

Шчытатрымальнікі ў гербах студэнцкіх карпарацый выкарыстоўваюцца вельмі рэдка.

Герб студэнцкага корпуса „Bavaria“ (з шчытатрымальнікамі і сцягамі).

Кляйноты на большасці студэнцкіх гербаў маюць такі ж выгляд, як на гербах, выкананых па правілах класічнай геральдыкі, і ўяўляюць сабой страусавыя пёры, афарбаваныя ў колеры фарбаў студэнцкіх карпарацый(ням.) бел., пры гэтым колькасць пёраў адпавядае колькасці колераў у фарбах[5]. Зрэдку выкарыстоўваюцца іншыя геральдычныя фігуры, напрыклад, два птушыныя крылы(ням.) бел. (ням.: Flug) ці галава аленя. Страусавыя пёры ў якасці кляйнота на нямецкіх звычайных гербах выкарыстоўваюцца даволі рэдка, гэты геральдычны элемент больш уласцівы для польскіх гербаў.

Гербы хрысціянскіх студэнцкіх аб'яднанняў[правіць | правіць зыходнік]

Герб хрысціянскага студэнцкага аб'яднання „Hallenser Wingolf“.

Адметнасцю гербаў хрысціянскіх студэнцкіх карпарацый(ням.) бел. (ням.: Wingolfsverbindungen) з'яўляецца тое, што яны маюць агульны для ўсіх узор афармлення і абавязкова ўтрымоўваюць на чвартаваным шчыце ў якасці гербавых элементаў: Іерусалімскі крыж(руск.) бел., у нямецкіх і аўстрыйскіх карпарацыях — выяву Імперскага (ням.: Reichsadler) ці Федэральнага арла (ням.: Bundesadler), а таксама выяву герба горада, у якім месціцца карпарацыя[4]. Толькі адносна чацвёртага поля маюцца разыходжанні. У той час як старыя студэнцкія аб'яднанні змяшчаюць там выяву лаўровага вянка з датай заснавання карпарацыі, на гербах больш маладых аб'яднанняў можа змяшчацца рэгіянальны герб. Выявы намётаў таксама выконваюцца аднолькавым чынам. Спасылкай на герб Іерусалімскага каралеўства тлумачыцца наяўнасць недапушчальнага ў класічнай геральдыцы спалучэння металічных залатога і белага (сярэбранага) колераў пры выкарыстанні такого гербавага элемента, як Іерусалімскі крыж.

Іерусалімскі крыж.

Спалучэнне гербаў[правіць | правіць зыходнік]

У выпадку аб'яднання студэнцкіх карпарацый паўстае пытанне не толькі наконт прыняцця новай назвы і новых фарбаў(ням.) бел., але таксама і агульнага герба. Праблема вырашаецца альбо праз пакіданне герба адной з карпарацый, альбо праз злучэнне гербаў. У апошнім выпадку можа быць створаны як зусім новы герб, у якім захоўваюцца асноўныя элементы папярэдніх гербаў, так і альянс гербаў, калі пакідаюцца, як мінімум, арыгінальныя шчыты, якія ставяцца побач адзін да аднаго. Бывае, што такі альянс гербаў мае агульныя шлем, кляйнот і намёт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне і распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Гербамі карысталіся яшчэ студэнцкія зямляцтвы(ням.) бел. ранняга Новага часу, але, хутчэй за ўсё, гэта былі гербы краін ці мясцін, адкуль паходзілі студэнты. Студэнцкія гербы, нагружаныя ўласнымі сэнсамі, з'явіліся ў канцы XVIII стагоддзя ў асяроддзі студэнцкіх ордэнаў(ням.) бел. (т. зв. студэнцкіх законаў(польск.) бел.). Насуперак правілам пурыстычнай класічнай геральдыкі, якая ўжо ў той час знаходзілася ў стане заняпаду, студэнцкія аб'яднанні аддалі перавагу «сімвалічнай вучэбнай табліцы ў форме герба»[6].

Самым старым з вядомых студэнцкіх гербаў з'яўляецца герб узнікшага ў 1794 годзе ў Фрайбергу ордэнападобнага студэнцкага аб'яднання „Concilium Metallicorum“[7][8].

Форма гербаў уласна студэнцках карпарацый узнікла каля 1810 года і шырока распаўсюдзілася сярод ранніх карпусоў(ням.) бел. (ням.: Corps) — найстарэйшага з існуючых тыпаў студэнцкіх аб'яднанняў. Фарбы студэнцкіх карпарацый(ням.) бел. узніклі тады ж. Распаўсюджванне студэнцкіх гербаў, верагодна, варта разглядаць у сувязі са з'яўленнем фарфоравых курыльных трубак, вядомых як самыя раннія прадметы, на якіх змяшчаліся выявы гербаў студэнцкіх карпарацый. Найранейшая традыцыя выкарыстання студэнцкіх гербаў узнікла ва ўніверсітэцкім горадзе Іена, які лічыцца месцам паходжання студэнцкіх карпарацый[9].

Малы герб студэнцкай карпарацыі „Polonia“ (Дэрпт), які выкарыстоўваўся да 1910 года.

Узнікненне малога герба[правіць | правіць зыходнік]

На працягу XIX стагоддзя сфарміравалася практыка выкарыстання студэнцкіх гербаў у скарочанай форме. Паводле яе, на гербавым шчыце выяўляюцца па дыяганалі фарбы(ням.) бел., а паверсе іх цыркель студэнцкай карпарацыі(ням.) бел.. Такі шчыт атрымаў назву «Уфарбаваны шчыт» (ням.: Farbschild), а сама форма герба часта называецца малым гербам.

Намаганні па рэфармаванні студэнцкай геральдыкі[правіць | правіць зыходнік]

Гербы студэнцкіх карпарацый па той прычыне, што вельмі рэдка адпавядаюць нормам класічнай геральдыкі, увесь час падвяргаюцца крытыцы з боку геральдычнай навукі. У прыватнасці, у традыцыі студэнцкіх гербаў прынята выкарыстанне танальных варыяцый аднаго колеру, што, з пункту гледжання класічнай геральдыкі, робіць немагчымым дакладнае апісанне такіх гербаў, і гэта акалічнасць ізалюе студэнцкую геральдыку ад класічнай геральдычнай традыцыі[10].

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у нямецкамоўных краінах было прадпрынята некалькі спроб разгарнуць рэфармаванне студэнцкай геральдыкі з мэтай прывядзення яе ў адпаведнасць з нормамі геральдычнай навукі. У прыватнасці, прапанавалася прыбраць са студэнцкіх гербаў выявы цыркеля(ням.) бел. і літарных знакаў. Але ў кансерватыўным асяроддзі студэнцкіх карпарацый гэтая і іншыя прапановы былі ўспрынятыя ў якасці непрымальных, і, у канечным выніку, усе захады па рэфармаванні студэнцкай геральдыкі аказаліся няўдалымі[11].

Выкарыстанне ў быце[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень, у краінах, дзе атрымалі распаўсюджанне студэнцкія карпарацыі, выявы студэнцкіх гербаў можна пабачыць на сценах і дахах будынкаў, на асобных карцінах, а таксама на разнастайных бытавых рэчах, сярод якіх найбольшай папулярнасцю карыстаюцца фарфоравыя піўныя кубкі. Вырабленныя з каштоўных матэрыялаў выявы студэнцкіх гербаў былі папулярнымі падарункамі (асабліва ў часы Германскай імперыі) як унутры карпарацый, так і паміж сябруючымі карпарацыямі[12]. У 1970-я і 1980-я гады былі ў модзе налепкі з выявамі студэнцкіх гербаў, якія мацаваліся на бамперах аўтамабіляў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Erich Bauer: Wann, wo und wie entstanden unsere Wappen? Eine Aufgabe für unsere gemeinschaftliche Geschichtsforschung. Einst und Jetzt 7 (1962), S. 74—79.
  • Emily Helen Butterfield: College Fraternity Heraldry. George Banta Publishing, Menasha 1931.
  • Michael Doeberl u. a. (Hrsg.): Das Akademische Deutschland. Band 4: Die Wappen der deutschen Korporationen des In- und Auslandes. Berlin 1931.
  • Gregor Gatscher-Riedl: Das studentische Wappenwesen. Eine Einführung in die heraldische Tradition akademischer Studentenverbindungen. In: Adler. Zeitschrift für Genealogie und Heraldik, Nr. 4, 24. April 2005, S. 97—105.
  • Theodor Hoelcke: Die Wappen der Bünde des Coburger Convent. o. O. 1982/1983.
  • Gerhard Richwien: Das Erbe der Orden. Symbolwelt der Aufklärungszeit und ritterliches Identifikationsmuster im akademischen Korporationswesen. In: Erich Donnert (Hrsg.): Europa in der frühen Neuzeit. Festschrift für Günter Mühlpfordt. Band 6: Mittel-, Nord- und Osteuropa. Böhlau, Köln 1997. S. 627—650.
  • Rudolf Sack: Akademische Wappenkunde. Ein Handbuch für Akademiker, Heraldiker und Künstler. Neu Isenburg 1935.
  • Oskar Franz Scheuer: Studentische Heraldik. In: Michael Doeberl u. a. (Hrsg.): Das Akademische Deutschland. Band 2: Die deutschen Hochschulen und ihre akademischen Bürger. Berlin 1931. S. 113—124.
  • Aribert Schwenke: Symbole, Embleme und Geheimzeichen in Kösener Corpswappen. Einst und Jetzt 41 (1996), S. 29—82.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Konwent Polonia [Zasób elektroniczny] // Archiwum i muzeum polskich korporacji akademickich. — Serwis internetowy. — Data dostępu: 26.07.2016. — Tryb dostępu: http://www.archiwumkorporacyjne.pl/index.php/muzeum-korporacyjne/dorpat/konwent-polonia/. — Tytuł z ekranu.
  2. O korporacjach [Zasób elektroniczny] // Archiwum i muzeum polskich korporacji akademickich. — Serwis internetowy. — Data dostępu: 26.07.2016. — Tryb dostępu: http://www.archiwumkorporacyjne.pl/index.php/muzeum-korporacyjne/o-korporacjach/. — Tytuł z ekranu.
  3. Historia [Zasób elektroniczny] // Korporacja Akademicka Welecja. — Serwis internetowy. — Data dostępu: 26.07.2016. — Tryb dostępu: http://www.welecja.pl/5,Historia. — Tytuł z ekranu.
  4. 4,0 4,1 Gerhard Richwien: Das Erbe der Orden. In: Erich Donnert (Hrsg.): Europa in der frühen Neuzeit. Festschrift für Günter Mühlpfordt. Band 6: Mittel-, Nord- und Osteuropa. Böhlau, Köln 1997. S. 636.
  5. Gerhard Richwien: Das Erbe der Orden. In: Erich Donnert (Hrsg.): Europa in der frühen Neuzeit. Festschrift für Günter Mühlpfordt. Band 6: Mittel-, Nord- und Osteuropa. Böhlau, Köln 1997. S. 637.
  6. Gerhard Richwien: Das Erbe der Orden. In: Erich Donnert (Hrsg.): Europa in der frühen Neuzeit. Festschrift für Günter Mühlpfordt. Band 6: Mittel-, Nord- und Osteuropa. Böhlau, Köln 1997. S. 627—650, hier: S. 631.
  7. Paul Ssymank, Friedrich Schulze: Das deutsche Studententum von den ältesten Zeiten bis zur Gegenwart, München 1932. S. 324.
  8. Leopold Knobloch et al. (Hrsg.): Bergstudenten. Geschichte und Brauchtum an den Montanhochschulen in Schemnitz, Clausthal, Freiberg und Leoben. SH-Verlag, Köln 2003. S. 15.
  9. Erich Bauer: Wann, wo und wie entstanden unsere Wappen? Eine Aufgabe für unsere gemeinschaftliche Geschichtsforschung. Einst und Jetzt 7 (1962), S. 74—79.
  10. Václav Vok Filip: Einführung in die Heraldik. (= Historische Grundwissenschaften in Einzeldarstellungen, Bd. 3) Steiner, Stuttgart 2000. ISBN 3-515-07559-3. S. 39.
  11. Oskar Franz Scheuer: Studentische Heraldik. In: Michael Doeberl u. a. (Hrsg.): Das Akademische Deutschland. Band 2: Die deutschen Hochschulen und ihre akademischen Bürger. Berlin 1931. S. 113—124, hier S. 121.
  12. Silke Möller: »Bier, Unfug und Duelle«? Corpsstudentische Erziehung im deutschen Kaiserreich 1871—1914. Meidenbauer, München 2004. S. 111.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.