Герб Гандураса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Гандураса

Герб Гандураса — адзін з сімвалаў незалежнай дзяржавы Гандурас. У цэнтры герба - роўнабаковы трохвугольнік, у аснаванні якога знаходзіцца вулкан, акружаны двума замкамі, на якіх знаходзіцца вясёлка. За і пад вулканам, узыходзіць сонца. Трохвугольнік сімвалізуе Ціхі і Атлантычны акіяны, якія абмываюць Гандурас. Іх атачае авал, на якім выгравіраваны літары з чыстага золата: "Рэспубліка Гандурас, Свабодная, суверэнная і незалежная. 15 верасня 1821 года".

Завяршаюць малюнак рог багацця і стрэлы, паміж лісцевымі дрэвамі і ўцёсамі з вапняку з масонскім вокам у цэнтры. Калчан са стрэламі рознакаляровага апярэння - сімвал адзінства сіл нацыі, а таксама напамін пра індзейскае (мая) мінулае краіны. Канчатковы выгляд герба ўсталяваўся ў 1825.