Герб Дамінікі
Герб Дамінікі | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Нашлемнік | залаты леў |
Шчыт |
Іспанскі чатырохвугольны з круглым нізам |
Шчытатрымальнікі |
Імператарскія амазоны |
Заснаванне | 21 ліпеня 1961 |
Дэвіз |
«Apres Bondie C’est La Ter» (Пасля Бога любім Зямлю) |
Герб Дамінікі — адзін з дзяржаўных сімвалаў Садружнасці Дамініка.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Герб быў прыняты 21 ліпеня 1961 года і ўяўляе сабой сіне-жоўты шчыт, які трымаюць два імператарскія амазоны. Наверсе шчыта знаходзіцца леў. Унізе шчыта размешчана жоўтая стужка з нацыянальным дэвізам краіны (Après le Bondie, C'est la Ter — Пасля Бога — Зямля). Шчыт падзелены на чатыры часткі крыжападобна. Крыж (сімвал распяцця і ўваскрасення Хрыстова) сімвалізуе гісторыю вострава.
На шчыце намаляваныя лодка (левы ніжні квадрант), банан (правы ніжні), пальма (левы верхні) і жаба (правы верхні).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Karl-Heinz Hesmer: Flaggen und Wappen der Welt. Geschichte und Symbolik der Flaggen und Wappen aller Staaten. Bertelsmann Lexikon Verlag, Gütersloh 1992, ISBN 3-570-01082-1.