Эмблема Гватэмалы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Герб Гватэмалы)



Эмблема Гватэмалы складаецца з:
- Вянка аліўкавых галін, сімвала перамогі;
- выявы квезаля, птушкі, якая сімвалізуе свабоду;
- Скрутак, на якім надпіс LIBERTAD 15 DE SEPTIEMBRE DE 1821 (15 верасня 1821 г. - дата незалежнасці Цэнтральнай Амерыкі ад Іспаніі);
- Дзве перасечаныя вінтоўкі Рэмінгтан са штыкамі, якія паказваюць гатоўнасць Гватэмалы абараніцца сілай у выпадку неабходнасці;
- Два перакрыжаваныя мячы, сімвалізуюць гонар.
Эмблема узнікла на аснове адной з дэкаратыўных кампазіцый, якія ўпрыгожвалі сталічны палац з нагоды прыходу да ўлады лібералаў у 1871 годзе. Эмблема так спадабалася пераможцам, што яны зрабілі яе (з невялікімі зменамі) дзяржаўным сімвалам.
Эмблема была распрацавана швейцарскім мастаком і гравёрам Жанам-Баптыстам Фрэнерам, які жыў у Гватэмале з 1854 года да сваёй смерці ў 1897 годзе. Сучасны выгляд эмблема набыла ў 1968 годзе.
Эмблема змешчана на сцягу Гватэмалы.