Герб Коста-Рыкі
Герб Коста-Рыкі — афіцыйны герб Коста-Рыкі з 21 кастрычніка 1964 года.
Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]
Два караблі сімвалізуюць Карыбскае мора і Ціхі акіян. Караблі таксама сімвалізуюць марскую гісторыю краіны, а ўзыходзячае сонца сімвалізуе свабоду. Тры гары сімвалізуюць тры галоўныя горныя ланцугі Коста-Рыкі, а таксама сімвалізуюць месцазнаходжанне краіны. Сем зорак — сімвал сямі правінцый Коста-Рыкі.
У верхняй частцы шчыта размешчаны надпісы па-іспанску «Коста-Рыка» і «Цэнтральная Амерыка».
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У перыяд існавання Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі функцыі герба Коста-Рыкі выконваў герб федэрацыі. Аднак у 1824 г. быў усталяваны герб для Коста-Рыкі. Ён уяўляў сабой дыск з выявай працягнутай рукі сярод 10 вулканаў і надпісу «Свабодная дзяржава Коста-Рыка».
Пасля распаду Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі Коста-Рыка здабыла поўную незалежнасць. У 1840 годзе былі прыняты новыя герб і сцяг. Васьміканцовую сярэбраную зорку ў цэнтры герба з прамянямі ў выглядзе галінак атачалі вянок з галінак лаўра і мірта і надпіс «Дзяржава Коста-Рыка».
Герб Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі з 1823 па лістапад 1824
Герб Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі з лістапада 1824 па лістапад 1840
Герб Коста-Рыкі ў складзе Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Коста-Рыкі