Герб Дамініканскай Рэспублікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Дамініканскай Рэспублікі

Герб Дамініканскай Рэспублікі — дзяржаўны сімвал Дамініканскай Рэспублікі. Быў прыняты ў 1844 годзе і пасля змены шэрагу дэталяў набыў сучасны выгляд у 1896 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой шчыт, на якім змешчаны рэлігійныя сімвалы: крыж і Біблія, адкрытая на Евангеллі ад Яна, 8:32 «Y la verdad os hará libres» («І Ісціна зробіць вас свабоднымі»). Крыж і Біблію акружаюць дзве пары нацыянальных сцягаў і дзве дзіды. Крыж сімвалізуе таксама вызваленне ад каланіяльнага рабства, а дзіды нагадваюць пра перамогу дамініканцаў над іспанскімі, французскімі і гаіцянскімі захопнікамі. Шчыт акружаны лаўровай і пальмавай галінкамі — сімваламі славы і міру, звязанымі стужкай нацыянальных сіне-чырвоных колераў.

Вышэй шчыта надпіс з нацыянальным дэвізам: «Dios, Patria, Libertad» («Бог, Радзіма, Свабода») — пароль змагароў за незалежнасць, які стаў нацыянальным дэвізам краіны, ніжні надпіс — назва краіны. Колеры стужак з гэтымі надпісамі адпавядаюць асноўным колерам сцяга.

Герб прысутнічае ў цэнтры сцяга Дамініканскай Рэспублікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Karl-Heinz Hesmer: Flaggen und Wappen der Welt. Geschichte und Symbolik der Flaggen und Wappen aller Staaten. Bertelsmann Lexikon Verlag, Gütersloh 1992, ISBN 3-570-01082-1