Герб Гаіці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Гаіці

Герб Гаіці — адзін з дзяржаўных сімвалаў Гаіці, прыняты ў 1807 годзе, у сучасным выглядзе з 1986 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры герба — пальма, з абодвух бакоў якой — драпіроўка са сцягоў. Над пальмай знаходзіцца чырвона-сіні якабінскі каўпак — сімвал свабоды. Пад пальмай у цэнтры — барабан, а таксама газон, на якім знаходзяцца гарматы, ядры, разарваныя ланцугі, якары і мачты караблёў. У цэнтры нацыянальны дэвіз: L'Union Fait La Force (Адзінства надае моц).