Герб Багамскіх Астравоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Герб Багамаў)
Jump to navigation Jump to search
Герб Багамскіх Астравоў
Coat of arms of the Bahamas.svg
Дэталі
Зацверджаны 7 снежня 1971
Шчытатрымальнікі
Марлін і Фламінга

Герб Багамскіх Астравоў — адзін з дзяржаўных сімвалаў Багамскіх Астравоў, дараваны каралевай Елізаветай II 7 снежня 1971 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шчыт падзелены гарызантальнай паласой на блакітнае і белае поле. У верхняй частцы — зіхоткае сонца, у ніжняй каравела Санта-Марыя Хрыстафора Калумба. Шчыт трымаюць марлін і фламінга. Зверху шчыта залаты шлем з блакітнымі стужкамі і ракавінкай.

Пад шчытом дэвіз:

«Forward Upward Onward Together.»
(Наперад, Увысь, Далей, Разам.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Karl-Heinz Hesmer: Flaggen und Wappen der Welt. Geschichte und Symbolik der Flaggen und Wappen aller Staaten. Bertelsmann Lexikon Verlag, Gütersloh 1992, ISBN 3-570-01082-1