Герб Антыгуа і Барбуды
Coat of arms of Antigua and Barbuda | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 16 лютага 1967 |
Нашлемнік | Ананас |
Шчытатрымальнікі |
Алені |
Заснаванне | 16 лютага 1967 |
Дэвіз |
Стараннем кожнага здзяйсняецца агульнае |
Іншыя элементы | Чырвоны гібіскус, цукровы трыснёг, юка |
Герб Антыгуа і Барбуды — дзяржаўны сімвал Антыгуа і Барбуда.
Герб быў распрацаваны ў 1966 Горданам Хрыстаферам і прыняты 16 лютага 1967 г. Сімволіка на гербе больш складаная чым на сцягу Антыгуа і Барбуды, але шмат элементаў падобныя або аналагічныя.
У верхняй частцы герба — ананас — фрукт, якім славяцца астравы. Вакол шчыта намаляваныя некалькі раслін, якіх мае шмат краiна: чырвоны гібіскус, цукровы трыснёг, і юка. Падтрымліваюць шчыт пара аленяў, якія сімвалізуюць дзікую прыроду астравоў.
На шчыце сонца, таксама як і на сцягу, узыходзіць над бела-блакітнымі хвалямі — сімвалам мора. У аснове шчыта, перад морам, намаляваны стылізаваны цукровы завод. Сонца адлюстроўвае ў сімвалічнай форме новы пачатак, і чорны фон уяўляе афрыканскае паходжанне многіх грамадзян астравоў.
У аснове скрутак, на якім напісаны дэвіз краіны: «Намаганнямі кожнага здзяйсняецца агульнае».