Герб Трынідада і Табага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Трынідада і Табага

Герб Трынідада і Табага — афіцыйны дзяржаўны знак Трынідада і Табага. Быў прыняты 9 жніўня 1962.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральны элемент герба — геральдычны шчыт. Яго колеры паўтараюць колеры сцяга Трынідада і Табага. У ніжняй, чырвонай частцы адлюстраваны тры судны Santa María, La Niña і La Pinta, якія нагадваюць пра першаадкрывальніка астравоў Хрыстафора Калумба. Колькасць караблёў сімвалізуе Святую Тройцу, у гонар якой быў названы востраў Трынідад. У чорнай частцы намаляваныя дзве птушкі калібры, якія сімвалізуюць багацце прыроды астравоў.

Шчыт падтрымліваюць дзве птушкі - чырвоны ібіс (Eudocimus ruber) і чырванахвостая чачалака (Ortalis ruficauda), якія з'яўляюцца сімваламі астравоў Трынідад і Табага. Вышэй шчыта намаляваныя шлем, карабельны штурвал і какосавая пальма (сімвал флоры і сельскай гаспадаркі). У ніжняй частцы герба намаляваны абмываемы морам востраў Трынідад з трыма вяршынямі (злева) і востраў Табага (справа). Ніжэй - стужка з нацыянальным дэвізам TOGETHER WE ASPIRE TOGETHER WE ACHIEVE (у перакладзе з англійскай мовы на беларускую - «Разам мы імкнёмся, разам мы дасягнём»).