Герб Сен-П’ер і Мікелона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Сен-П’ер і Мікелона
Дэталі
Карона
пяць стылізаваных паруснікаў
Дэвіз
A mare labor (Праца з мора)
Іншыя элементы два чорныя якары за шчытом

Герб Сен-П'ера і Мікелона вядомы з 1940-х гадоў.

Уяўляе сабой шчыт, у блакітным поле якога плыве карака пад залатымі ветразямі. Карабель сімвалізуе «Grande Hermine» — судна, на якім Жак Карцье прыбыў на Сен-П'ер 15 чэрвеня 1535 года. У главе шчыта знаходзяцца тры сцягі, якія сімвалізуюць першапачатковы этнічны склад астравоў: правы ўяўляе сцяг Басконіі, сярэдні — Брэтані і левы — Нармандыі. Карона ўяўляе сабой пяць стылізаваных паруснікаў. Дэвіз Сен-П'ера і Мікелона: «A mare labor» («Праца з мора»[1]). Значэнне акіяна для жыцця астравоў таксама сімвалізуюць якары за гербавым шчытом.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]