Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Герасіменка-Жызнеўскі
Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі
Дата нараджэння: 9 лістапада 1948(1948-11-09)
Месца нараджэння: Сцяг Беларусі Даўгінава
Дата смерці: 15 лютага 1997(1997-02-15) (48 гадоў)
Месца смерці: Сцяг Беларусі Маладзечна
Грамадзянства: СССР, Беларусь
Род дзейнасці: мастак
Жанр: мастак, графіка
Вучоба: Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут

Юрый (Юрась) Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі (9 лістапада 1948, мястэчка Даўгінава, Вілейскі раёнлюты 15 лютага 1997) — беларускі графік. Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Павел Герасіменка быў мастаком-самавучкам. Сям'я пераязджае жыць у Маладзечна. Потым мастак паступае ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыцца на графічным аддзяленні Шаранговіча[2].

У 1972 годзе Юрый Герасіменка выконвае «Партрэт Я. Коласа», які прызнаны лепшым партрэтам паэта. У 1977 годзе Ю. Герасіменка абараняе дыплом мастака-графіка. Мастак ілюструе кнігі Быкава, Зуёнка. За ілюстраванне кнігі апошняга ў 1980 годзе ўзнагароджаны дыпломам 1 ступені Рэспубліканскага конкурсу кнігі[2].

У 1982 годзе за ілюстрацыі да кнігі Коласа ўзнагароджаны дыпломам Ф. Скарыны і дыпломам 2 ступені на Усесаюзным конкурсе кнігі[2].

Аўтар першага герба Маладзечна (1988, Папараць-кветка)[3].

Ад 1995 года выкладаў у Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К.Агінскага. Быў ініцыятарам стварэння ў музвучэльні аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Памёр у 1997 годзе. Пахаваны ў Даўгінаве[2].

Дыпламант рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў кнігі.

Са спадчыны мастака[правіць | правіць зыходнік]

Працы Юрася Герасіменкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, іншых музеях краіны, у прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы[2].

Ілюстрацыі да кніг[правіць | правіць зыходнік]

Партрэты[правіць | правіць зыходнік]

Станковыя работы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Поры года», серыя, паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (1977)
  • «Мае сябры», серыя, (1979)
  • «Здані», серыя, (1980)
  • «Кампазіцыя», (1991)

Зноскі

  1. Памяць. Вілейскі раён. // Герасіменка-Жызнеўскі Юрый Паўлавіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 579. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 [1]. Герасіменка-Жызнеўскі Юрый // «Рэгіянальная газета»
  3. [2]. З гісторыі герба Маладзечна // «Рэгіянальная газета»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]