Глухое (возера, басейн Свірыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глухое
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150,7 м
Даўжыня 0,55 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,35 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Глухое (Беларусь)
Глухое
Глухое
Глухое (Мінская вобласць)
Глухое
Глухое
Map

Глухо́евозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свірыца (прыток Страчы), за 35 км у напрамку на захад ад Мядзела, за 0,8 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Свір.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 200 м.

У Глухое ўпадае канава з возера Свірнішча. Праз сетку каналаў возера злучаецца з ракой Свірыца і возерам Свір.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]