Перайсці да зместу

Глыбока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Глыбока
укр.: Глибока
48°05′23″ пн. ш. 25°55′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Чарнавіцкая вобласць
Раён Чарнавіцкі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1438
ПГТ з 1956
Плошча 7,22 км²
Вышыня цэнтра 345 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 9200 чалавек (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3734
Паштовы індэкс 60400
КААТУУ 7321055100
Паказаць/схаваць карты
Глыбока (Украіна)
Глыбока
Глыбока

Глыбока[1] (укр.: Глибока) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарнавіцкай вобласці Украіны, цэнтр Глыбоцкага раёна.

Першае пісьмовае згадванне аб мястэчку датавана 1438 г. Яно згадваецца як запусцелая мясцовасць на «Чорнай паляне», а ў грамаце гэтага ж года Малдаўскі гаспадар Ілля I надзяліў мясцовасцю пад назвай Глыбокая прыдворнага суддзю Пятра Гудыма. Магчыма, тады і ўзнікла сяло, назва якога паходзіць ад месца, дзе яно размешчана — пасёлак ляжыць у глыбокай катлавіне. У 1490 г. у летапісах згадваецца пра тое, што царква Глыбокай ўвайшла ў Радавецкую епархію, а ў 1491 г. Малдаўскі гаспадар Стэфан III сваёй граматай пацвердзіў перадачу вёскі прыдворнаму Юдці.

На працягу доўгага часу Глыбока са сваімі прылеглымі землямі была ўласнасцю феадалаў і манастыроў. У 1774 г. Глыбока, як і ўся Букавіна, перайшла ад Асманскай імперыі пад уладу Аўстрыйскай імперыі як кароннае ўладанне — Герцагства Букавіна. У 1857 г. у вёсцы будуецца спіртавы завод, а ў 1869 г. пачынаецца будаўніцтва чыгункі Чарнаўцы — Сірэт — Сучава, якая прайшла праз мястэчка. Паводле перапісу 1910 г. у мястэчку налічвалася 5549 чал. Пераважная большасць з іх займалася сельскай гаспадаркай. З лістапада 1918 г. па 28 чэрвеня 1940 года Глыбока ўваходзіць у склад Румыніі.

Сельскі савет у Глыбокай быў створаны 5 ліпеня 1940 г. Першым сельскім старшынёй быў абраны Нестар Ткачук. У ліпені 1940 г. Глыбока стала раённым цэнтрам. У 1956 г. Глыбока была пераведзена ў катэгорыю пасёлка гарадскога тыпу.