Перайсці да зместу

Путыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Путыла
укр.: Путила
47°59′30″ пн. ш. 25°05′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Чарнавіцкая вобласць
Раён Выжніцкі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1501
Ранейшыя назвы Путыліў, Старанэць-Путыліў, Путыла-Старанэць
ПГТ з 1961
Вышыня цэнтра 628 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 3300 чалавек (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3738
Паштовы індэкс 59102
КААТУУ 7323555100
gska2.rada.gov.ua/pls/z7…
Паказаць/схаваць карты
Путыла (Украіна)
Путыла
Путыла

Путыла[1] (укр.: Путила) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарнавіцкай вобласці Украіны, цэнтр Путыльскага раёна. Размешчана ў межах Верхавінска-Путыльскага нізкагор'я Украінскіх Карпат, на Гуцульшчыне.

Упершыню згадваецца ў 1501 г. разам з іншымі населенымі пунктамі, якія кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр перадаў Іoну Тэўтулу за тое, што той дапамог заключыць мір паміж Польшчай і Малдовай. У 1817 г. мясцовыя сяляне падалі скаргу імператару Францу II на тое, што на працягу 10 гадоў падаткі выраслі ў дзесяць разоў. У 1843 г. сялянам забаранілі карыстацца лесам, што прывяло да беспарадкаў. Адным з верхаводаў народных паўстанняў быў Лук'ян Кабыліца. У 1843 г. было арыштавана 14 верхаводаў народных паўстанняў, сярод якіх Лук'ян Кабыліца, Іван Галыця, Іосіф Бірлу. У чэрвені 2015 г. ў Путыле быў асвечаны новы храм - царква Святога Духа Праваслаўнай царквы Украіны. Будаваць гэты храм пачалі яшчэ ў 1990-х гг..