Актабэ
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Актабэ́ (был. Акцю́бінск; каз.: Ақтөбе ⓘ) — горад у Заходнім Казахстанё, адміністрацыйны цэнтр Акцюбінскай вобласці і аднайменнай гарадской адміністрацыі.
Актабэ размешчаны на захадзе Казахстана, у паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці. Плошча — 297,39 км². У 1997 годзе ў веданне адміністрацыі горада перайшла тэрыторыя скасаванага Акцюбінскага раёна. Плошча новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння, што залучае ў сябе сам горад і пяць суседніх сельскіх акруг, склала 2 338 км². У межах горада працякаюць рака Ілек і некалькі яе прытокаў, блізка знаходзяцца Акцюбінскае і Саздзінскае вадасховішчы. З прычыны знаходжання ва ўнутранай частцы Еўразіі і значнай аддаленасці ад акіянаў, клімат горада з’яўляецца рэзка кантынентальным.
Актабэ займае пятае месца сярод гарадоў Казахстана па ліку жыхароў і з’яўляецца самым буйным горадам Заходняга Казахстана. Насельніцтва — 417 471 чалавек (1 кастрычніка 2017 года)[1]. Нацыянальны склад вельмі размаіты. Найболей шматлікія казахі (76,3 %) і рускія (16,89 %). Пераважнае веравызнанне гараджанаў — іслам і хрысціянства. У пяці сельскіх акругах, падначаленых гарадской адміністрацыі, жывуць 56 442 чалавекі. Актабінская агламерацыя, якая ў будучыні павінна «змясціць» 1,3 млн чалавек, складаецца з некалькіх дзясяткаў населеных пунктаў блізка Актабэ.
Горад быў заснаваны атрадам войскаў Расійскай імперыі у 1869 годзе як умацаванне Ак-Цюбе на левым беразе ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе справа ўпадае Каргалы. 25 сакавіка 1891 года селішча атрымала статус павятовага горада Тургайскай вобласці і было пераназвана ў Акцюбінск. У гады Грамадзянскай вайны Акцюбінск стаў цэнтрам рэвалюцыйных сіл Тургайскага краю. Горад напераменку займалі войскі белых і бальшавікоў. У 1919 годзе ў Акцюбінску канчаткова ўсталявалася савецкая ўлада. У 1921 годзе горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Акцюбінскай губерні. Пасля скасавання губерні ў 1928 годзе — цэнтр Акцюбінскай акругі, з 1932 года — цэнтр наватворнай Акцюбінскай вобласці. Насельніцтва горада, як і рэгіёна ў цэлым, пацярпела ад голаду ў 1920-х і ў 1930-х гадах. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Акцюбінску было арганізавана некалькі ваярскіх фармаванняў, у горад быў эвакуяваны шэраг прадпрыемстваў з акупаваных частак СССР. У 1962—1964 гадах — цэнтр Заходне-Казахстанскага краю. З моманту распаду СССР у 1991 годзе горад з’яўляецца цэнтрам Акцюбінскай вобласці ў складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан. Сучасны Актабэ — адзін з найбуйнейшых індустрыйных і культурных цэнтраў краіны з развітай хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасцю.
Назва, афіцыйныя знакі
[правіць | правіць зыходнік]Назва
[правіць | правіць зыходнік]З 1891 года, калі ўмацаванне Ак-Цюбе (руск. дарэф. Акъ-Тюбе ці Акъ-Тюбя) стала павятовым горадам Расійскай імперыі, да 1999 года па-руску горад зваўся Актюбинск (Актюбинскъ). 11 сакавіка 1999 года ўказам прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева назва горада на рускай мове была зменена на варыянт «Актабэ»[6], што адпавядае закону «Пра мовы» ад 11 ліпеня 1997 года, які абвяшчае: «Традыцыйныя казахскія назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, складнікаў населеных пунктаў, а таксама іншых фізіка-геаграфічных аб’ектаў на іншых мовах павінны перакладацца згодна правілам транслітарацыі»
Казахская назва горада ў яе сучаснай арфаграфічнай форме «Ақтөбе» існуе з 1940 года (калі для казахскай мовы быў прыняты алфавіт на грунце кірыліцы). Раней у 1929—1940 гадах гэта назва існавала на казахскім алфавіце на аснове лацінкі — яналіф — у форме Aqtɵbe[7], а яшчэ раней — на казахскім алфавіце на аснове араба-персідскай пісьмовасці ў форме اقتوبە[8]. Цяпер казахская назва на аснове арабскай графікі выкарыстоўваецца[9] інфармацыйнымі рэсурсамі на казахскай мове, якія арыентаваны на казахаў Кітая (найбуйнейшая замежная казахская абшчына) і краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, якія працягваюць выкарыстоўваць традыцыйны алфавіт.
Назва горада, утвораная са слоў ақ (ад цюрк.: aq — белы[10]) і төбе (töpü — узгорак[11]), значыць «белы ўзгорак»[12]. Па гэтай прычыне Актабэ часам звалі «Горад на белым узгорку»[13] або «Белавяршынск» (Бѣловершинскъ)[14]. Слова ақ у казахскай мове, апроч значэння «белы», таксама азначае «неапаганены», «чысты», «нявінны»[15].
Герб
[правіць | правіць зыходнік]Першы герб Актабэ быў зацверджаны 18 кастрычніка 1968 года (аўтар: С. Т. Сіманаў). Праз 20 гадоў, 24 снежня 1988 года гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў новы герб па праекце мастака М. Ф. Луцына.
У 1998 годзе, да 130-годдзя з дня заснавання Актабэ, быў абвешчаны конкурс на новы герб горада. Журы, што складалася з навукоўцаў, архітэктараў і прадстаўнікоў СМІ, з 50 конкурсных прац прызнала лепшым эскіз акцюбінскага мастака, члена саюза мастакоў Казахстана Сагінтая Алімбетава. Герб быў афіцыйна зацверджаны на 23-й сесіі гарадскога масліхата 24 ліпеня 1998 года.
Герб мае круглую форму, сімвалізуючую «вечнасць светабудовы». Надпіс «Ақтөбе» зроблены белым колерам — колерам «чысціні і святасці», арнаменты блакітнага колеру азначаюць «вечны рух вады», а арнаменты чырвонага колеру — стылізаваныя цюльпаны (цюльпан — неафіцыйны знак горада[16][17]). У цэнтры герба намалявана крылатая істота з арлінай галавой (грыфон)[18].
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфічныя каардынаты горада — 50°18′00″ пн. ш. 57°10′00″ у. д.HGЯO[19].
Горад размешчаны ў паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці, па абодвух берагах[заўв 1] левага прытоку Урала — ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе западае рака Каргалы[20]; у цэнтральнай частцы Падуральскага плато, што ўяўлялае сабой раўніну вышынёй 250—400 м[21]. Характэрнай рысай Падуральскага плато з’яўляецца то, што пад глебамі залягае мелавы мінеральны субстрат (у зніжэннях перакрыты палеагенавымі глінамі), што прыводзіць да таго, што ў месцах, у якіх у выніку эрозіі быў разбураны глебавы пласт, агаляюцца белоцветные мелавыя адклады[22].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Дзмітрыевіч Кузняцоў (1911—1995) — вучоны і канструктар авіяцыйных рэактыўных рухавікоў, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы.
- Станіслаў Фёдаравіч Самбук (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У наш час у межах горада знаходзяцца абодва берагі Ілека, хоць спрадвечна горад быў заснаваны на левым беразе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность населения Республики Казахстан по областям, городам и районам на 1 октября 2017 года(недаступная спасылка). Министерство национальной экономики Республики Казахстан. Комитет по статистике. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2018. Праверана 31 студзеня 2018.
- ↑ В Актобе прошли общественные слушания о корректировке генерального плана г.Актобе . Официальный сайт акимата Актобе (14 апреля 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2015. Праверана 14 красавіка 2015.
- ↑ В. И. Соколов. Справочник авиационного штурмана. — Военное выдавецтва, 1957. — С. 392. — 415 с.
- ↑ Почтовые индексы(недаступная спасылка). Официальный сайт Акимата Актюбинской области. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2015. Праверана 6 ліпеня 2015.
- ↑ Классификатор административно-территориальных объектов(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2017. Праверана 1 лістапада 2017.
- ↑ Указ Президента Республики Казахстан О переименовании отдельных административно-территориальных единиц Жамбылской и Северо-Казахстанской областей и об изменении транскрипции названия города Актюбинска. — Казахстанская правда, 12.03.1999. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014.
- ↑ Страница из газеты «Актюбинская правда» (JPEG). Праверана 4 мая 2015.
- ↑ Газета «Кедей/Kedej» (6 лістапада 1929). Праверана 6 мая 2015.
- ↑ Прыклады выкарыстання:
- اقتوبە قالاسى مەن قىتايدىڭ قاراماي قالاسى اراسىنداعى دوستىق قارىم-قاتىناستىڭ ورناعاندىعى تۋرالى كەلىسىمگە قول قويىلدى(каз.). — Казинформ, 27.06.2011. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015.
- قازاقستان: اقتوبە قالاسىندا تۋىلعان جانكەشتى جارىلىس دەلوسىنىڭ ۇستىنەن قىلمىستىق ىستەر بويىنشا ارىز بەرىلدى (каз.)(недаступная спасылка). www.kazakh.people.com.cn (2011.05.19). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 6 мая 2015.
- اقتوبە پوليتسەيلەرى فاشيستەر بەلگىسىن سالعان ادامدى تاپتى (каз.). www.elarna.com (2015.05.05). Праверана 6 мая 2015.
- ↑ Древнетюркский словарь 1969, с. 48.
- ↑ Древнетюркский словарь 1969, с. 580.
- ↑ Актюбинск // Географические названия мира: Топонимический словарь / Поспелов Е. М.. — М.: АСТ, 2001.
- ↑ В. В. Мунтаниол. Мой город на белом холме // Ты виноват уж тем, что немец. — Т. 2. Архівавана 6 ліпеня 2015.
- ↑ Изъ давней хроники Бѣловершинска // Актюбинский городской вѣстник. — Культура, 17 декабря 1913. — № 5. — С. 5—8.
- ↑ Словарь литературного казахского языка. В пятнадцати томах = Қазақ әдеби тілінің сөздігі. Он бес томдық. — Алма-Ата, 2006. — Т. I (А — А). — С. 212. — 752 с. — ISBN 9965-17-348-6. Архівавана 10 жніўня 2017.
- ↑ Гульсым Назарбаева С любовью из Актобе. — 8 апреля 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ "Новая дорога избавит водителей от пробок и поможет снизить количество дорожных аварий". Meta.kz. 2009-08-13. Архівавана з арыгінала 24 студзеня 2020. Праверана 8 лістапада 2022.
- ↑ Ответ акимата города . Официальный сайт Акимата Актюбинской области (28 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2015. Праверана 23 красавіка 2015.
- ↑ Reference World Atlas. — Penguin, 2013. — P. 214. — 408 p. — ISBN 9781465421180.
- ↑ Казахская ССР / О. Р. Назаревский. — Государственное издательство географической литературы, 1957. — С. 659. — 733 с.
- ↑ Топонимика Казахстана 2010, с. 79.
- ↑ Почвенный институт имени В. В. Докучаева. Почвенно-географическое районирование СССР в связи с сельскохозяйственным использованием земель. — Изд-во Академии наук СССР, 1962.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у http://pop-stat.mashke.org/kazakhstan-cities.htm
- ↑ http://myaktobe.kz/wp-content/uploads/2013/09/Обзор-Тургайской-области-за-1912-г..pdf
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_26.php?reg=366
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/kazakhstan-division-monthly2016.htm
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/kazakhstan-division-monthly2018.htm
- ↑ а б https://old.stat.gov.kz/getImg?id=ESTAT344201
- ↑ а б https://www.stat.gov.kz/api/getFile/?docId=ESTAT478045
- ↑ https://stat.gov.kz/api/iblock/element/region/190226/file/kk/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История Казахской ССР с древнейших времён до наших дней в пяти томах / А. Н. Нусупбеков (гл. ред.) и др.. — Алма-Ата: Наука, 1977. — Т. 1. — 579 с.
- Топонимика Казахстана. Энциклопедический справочник. — Алма-Ата: Аруна Ltd., 2010. — 816 с. — ISBN 9965-26-330-2.
- [http://www.madenimura.kz/ru/culture-legacy/books/book/kazahstan-nacionalnaa-enciklopedia-1-tom?category=all&page=158 Актобе // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: «Қазақ энциклопедиясы», 2004. — ISBN 9965-9389-9-7.
- А. А. Кауфман. Переселенцы-арендаторы Тургайской области (2-я часть). — СПб: Типография В. Безобразова и Комп., 1897.
- И. Еловскій. Голодный поход Оренбургской арміи. — Пекин: Типография Успенского монастыря при Русской Духовной миссии, 1921.
- Известные имена / Сост. Е. Ж. Курманбеков. — Актобе: ОАО «Полиграфия», 1999. — 270 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-7667-9244-1.
- Paul Brummell. Kazakhstan: The Bradt Travel Guide. — Bradt Travel Guides, 2008. — 408 p. — ISBN 9781841622347.
- Мурзатаева М. Сравнительная характеристика климата Уральска и Актобе. — ЗКГУ им. М. Утемисова, 2014. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2017.
- Актюбинская область. Итоги Национальной переписи населения Республики Казахстан 2009 года. — Астана, 2011. — Т. 1.
- Актюбинская область. Итоги Национальной переписи населения Республики Казахстан 2009 года. — Астана, 2011. — Т. 2. Архівавана 19 снежня 2014.
- Актюбинская область. Итоги Национальной переписи населения Республики Казахстан 2009 года. — Астана, 2011. — Т. 3.
- Н. И. Журин. Сверяя шаг по Ильичу (коренные преобразования в экономике и культуре Актюбинской области за годы Советской власти). — Казахстан, 1969. — 206 с.
- Институт географии (Академия наук СССР). Казахская ССР: экономико-географическая характеристика / Ред.: О. Р. Назаревский. — Государственное выдавецтва географической литературы, 1957. — 733 с.
- Б. С. Каррыев, М. Б. Айдарханов, Е. К. Балафанов. Всемирное Интервидение: Основы информационной культуры. — Алма-Ата: SIBIS, 2006. — 403 с. — ISBN 9789965952821.
- Bradley Mayhew, Greg Bloom, Paul Clammer, Michael Kohn. Central Asia. — Lonely Planet, 2010. — 564 p. — ISBN 9781741791488.
- Древнетюркский словарь. — Ленинград: Наука, 1969.
- Айпеисова С. А. Конспект флоры Актюбинского флористического округа. — Актобе, 2012. — 175 с. — ISBN 9965-631-71-9.
- Афанасьев А. В. Зоогеография Казахстана: на основе распространения млекопитающих. — выдавецтва Академии наук Казахской ССР, 1960. — 258 с.
Дадатковая літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ақтөбе: Энциклопедия / глав. ред. Тажибаев М. К.. — Актобе: Отандастар-Полиграфия, 2001. — 748 с. — ISBN 5-628-02634-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Актабэ на Вікісховішчы |
- Актюбинск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- История Актюбинской области . — Хроника региона в документах, исследованиях, фотографиях. Ушедшее время во всех подробностях. Праверана 25 красавіка 2015.