Перайсці да зместу

Васа (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Вааса)
Горад
Васа
фінск.: Vaasa
шведск.: Vasa
63°06′00″ пн. ш. 21°37′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Губерня Заходняя Фінляндыя
Правінцыя Пох'янма
Сеўтукунта Васа
Глава горада Марку Луміа
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1606
Ранейшыя назвы Мустасаары, Мусар, Васа, Ваза, Нікалайштат, Нікалайстат, Нікалайстад, Нікалаінкаўпункі (Mustasaari, Mussor, Wasa, Gamla Wasa, Nya Wasa, Vasa, Nikolaistadt, Nikolaistad, Nikolainkaupunki)
Плошча 397 км²
Вышыня цэнтра 6 м
Тып клімату субарктычны кантынентальны клімат (Dfc)[d]
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 58 020 чалавек (2008)
Шчыльнасць 307,4 чал./км²
Афіцыйная мова фінская, шведская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +358 6
Паштовы індэкс 65100

vaasa.fi
(фін.)(шведск.)(англ.)(ням.)(руск.)
Паказаць/схаваць карты
Васа (Фінляндыя)
Васа
Васа

Ва́са (фінск.: Vaasa, шведск.: Vasa), састарэлы варыянт Ва́за (шведск.: Wasa[1]) — горад і муніцыпалітэт на захадзе Фінляндыі на беразе Батнічнага заліва Балтыкі (былая сталіца Вазаскай губерні Вялікага Княства Фінляндскага, вядомая таксама, як Нікалайстад (шведск.: Nikolaistad), Нікалайстат або Нікалайштат (ад ням.: Nikolaistadt), фінск.: Nikolainkaupunki, Нікалаінкаўпункі)[1].

Насельніцтва Васы складае 57 501 чалавек (ліпень 2007). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Астработнія, і шведская мова з’яўляецца роднай мовай для прыкладна 25 % насельніцтва Васы. Горад з’яўляецца важным цэнтрам фінска-шведскага нацыянальнага дыялогу.

У горадзе дзейнічае Васкі ўніверсітэт.

Выгляд горада да пажару ў 1852 г., 1840-я гг.

Атрымаў гарадскі статут у 1606 годзе, падчас валадарання караля Швецыі Карла IX і названы ў гонар каралеўскага дому Васа (Ваза). Падчас вайны 1808—09 гг. горад некалькі разоў быў узяты ў баі рускімі войскамі[1].

Размешчаны першапачаткова на берагах бухты Батнічнага заліва, пазней, дзякуючы ўзняццю берагоў, у XIX стагоддзі знаходзіўся ўжо на значнай адлегласці ад берага і таму пасля пажару 1852 г., які цалкам яго знішчыў, горад быў перанесены на захад, да марскога берага[1].

На працягу шматлікіх гадоў Васа некалькі разоў мяняла сваю назву ў выніку змянення напісання, прыняцця палітычных рашэнняў і змянення стану мовы.

Першапачаткова горад насіў назву Mustasaari (фінск.: «Чорны востраў») ці Mussor (у гонар вёскі, на месцы якой ён быў заснаваны ў 1606), але праз некалькі гадоў назва была зменена на Wasa (Васа) у гонар шведскай каралеўскай дынастыі. З 1606 па 1855 горад быў вядомы як Васа. У 1855 г. у сувязі са смерцю расійскага імператара Мікалая I, які насіў адначасова тытул Вялікага Князя Фінляндскага, горад атрымаў афіцыйную назву Нікалайштат ці Нікалайстат (Nikolaistadt па-нямецку, Nikolaistad па-шведску і Nikolainkaupunki па-фінску), нягледзячы на гэту, старая назва ўвесь час заставалася ва ўжыванні (у адрозненне ад старой Вазы — Gamla Wasa, яго звалі Новая Ваза — Nya Wasa[1]). Пачынаючы з 1918 года горад афіцыйна стаў называцца Ваза.

Горад размешчаны на ўзбярэжжы Батнічнага заліва Балтыйскага мора ў самым вузкім месцы Кваркенскага праліва. Адлегласць да Швецыі ў гэтым месцы ўсяго 80 км.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі