Перайсці да зместу

Усікаўпункі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Усікаўпункі
фінск.: Uusikaupunki
шведск.: Nystad
60°47′ пн. ш. 21°25′ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Ляні Заходняя Фінляндыя
Правінцыя Спрадвечная Фінляндыя
Глава горада Кары Коскі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1617
Плошча 1 932 км²
Вышыня цэнтра 5 м
Тып клімату warm-summer humid continental climate[d]
Часавы пояс UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 16 198 чалавек (2005)
Шчыльнасць 34.0 чал./км²
Афіцыйная мова фінская мова[1][2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 2
Паштовы індэкс 23500

uusikaupunki.fi/
(фін.)(англ.)(шведск.)
Паказаць/схаваць карты
Усікаўпункі (Фінляндыя)
Усікаўпункі
Усікаўпункі

У́сікаўпункі[3] (фінск.: Uusikaupunki — новы горад), раней Нішта́т шведск.: Nystad, у перакладзе таксама — новы горад) — муніцыпалітэт і адзін з самых старых гарадоў у Фінляндыі. Заснаваны ў 1617 годзе шведскім каралём Густавам II. Усікаўпункі — марскі порт, размешчаны на ўзбярэжжы Архіпелагавага мора.

У 1721 годзе ў Ніштаце быў падпісаны Ніштацкі мірны дагавор паміж Швецыяй і Расіяй.

Плошча муніцыпалітэта — 1 932 км². На мора і астравы прыпадае 2/3 тэрыторыі. Насельніцтва горада складае 16,2 тыс. жыхароў (2006).

Два паромы забяспечваюць штодзённае паведамленне са Швецыяй. Усікаўпункі з'яўляецца турыстычным горадам.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі