Перайсці да зместу

Гарахавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Гарахавец)
Горад
Гарахавец
руск.: Гороховец
56°12′ пн. ш. 42°42′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Уладзімірская вобласць
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1168
Першая згадка 1158
Плошча 13 км²
Вышыня цэнтра 100 м
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 13 099[1] чалавек (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 49238
Паштовыя індэксы 601480 (-83)
Аўтамабільны код 33

goradm.ru/
Паказаць/схаваць карты
Гарахавец (Расія)
Гарахавец
Гарахавец
Гарахавец (Уладзімірская вобласць)
Гарахавец
Гарахавец

Гарахавец (руск.: Гороховец) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Гарахавецкага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 13,4 тыс. чалавек (2008). Першае згадванне ў 1158 годзе.

Горад размешчаны ў Волжска-Окскім міжрэччы, на правым беразе Клязьмы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Гарахавец (в. Вялікава) на лініі Масква-Ніжні Ноўгарад, за 157 км на ўсход ад Уладзіміра.

У горадзе дзейнічае шэраг прадпрыемстваў сферы паслуг (гасцініца, некалькі кафэ і рэстаранаў), шкляная вытворчасць. Ёсць прадпрыемствы сувязі (Гарахавецкі філіял ААТ «Электрасувязь» г. Уладзіміра). ГЗПТА «Элеватармельмаш» (завод пад'ёмна-транспартнага абсталявання), шклотарны завод ТАА «Русджам»

Зноскі