Горад Замасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Замасць
польск.: Zamość
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ratusz Zamosc.jpg
Ратуша

Каардынаты: 50°34′00″ пн. ш. 23°16′00″ у. д. / 50.566667° пн. ш. 23.266667° у. д. (G) (O) (Я)50°34′00″ пн. ш. 23°16′00″ у. д. / 50.566667° пн. ш. 23.266667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Ваяводства
Павет
Прэзідэнт горада
Марцін Замойскі
Горад з
Плошча
30.34 км²
Вышыня цэнтра
212 м
Насельніцтва (2014)
65 255[1] чалавек
Шчыльнасць
2 151 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 84
Паштовыя індэксы
22-400 — 22-410
Аўтамабільны код
LZ
TERC
0664011
Афіцыйны сайт
http://www.zamosc.pl
(польск.) 

Замасць (Польшча)
Замасць
Замасць

Замасць (польск.: Zamość, укр.: Замостя) — горад на правах павета ў паўднёва ўсходняй частцы Люблінскага ваяводства Польшчы, адміністрацыйны цэнтр павета. З'яўляецца культурным, адукацыйным і турыстычным цэнтрам ваяводства. Па колькасці насельніцтва Замасці займае трэцае месца ў ваяводстве, але па плошчы займае 10 месца. У 1992 годзе гістарычная частка горада была ўнесена ў сціс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА. Замасць стаіць на рацэ Лабунька. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Замасць — Мінск 453 км, да Варшавы — 227 км[2].

Насельніцтва — 65 245 жыхароў (2014 год)[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскія правы Замасць атрымала ў 1580 годзе, згодна з прывілеем канцлера і вялікага гетмана Яна Замойскага. У XVII стагоддзі горад пачаў хутка развівацца. У 1648 годзе Замасць абложвалася казакамі Багдана Хмяльніцкага, а ў 1656 годзе шведскімі войскамі. Аднак захапіць горад не атрымалася. Пад час Паўночнай вайны Замасць была захоплена шведскімі і саксонаскімі войскамі.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Аўстрыйскай імперыі1772 года). У 1809 годзе Замасць была далучана да Варшаўскага герцагства. З 1818 года Замасць знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала ўезным горадам Люблінскай губерні. У 1821 годзе адбылася мадэрнізацыя гарадской крэпасці, у выніку якой значна змяніўся знешні выгляд горада. Крэпасць стала важным пунктам ваеннай абароны пад час паўстання Тадэвуша Касцюшкі, які быў узяты расійскімі войскамі адным з апошніх.

Пад час Першай Сусветнай вайны праз Замасць прайшла лінія чыгункі (1916 год). Пасля абвяшчння незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе, тут адбылася камуністычнае паўстанне пад кіраўніцтвам маёра Ліса-Кулі. У 1920 годзе ў наваколлі Замасці былі разбіты савецкія войскі якімі кіраваў Міхаіл Тухачэўскі.

У верасці 1939 года горад быў акупаваны савецкімі войскамі, якія хутка перадалі горад пад уладу фашысцкай Германіі. На працягу Другой Сусветнай вайны каля Замасці быў утвораны канцэнтрацыйны лагер, дзе загінулі каля 8 тыс. чалавек, а так сама лагер для савецкіх ваеннапалонных. 11 ліпеня 1944 года Замасць бала захоплена Савецкімі войскамі.

З 1975 да 1998 года Замасць была сталіцай Замасцькага ваяводства, а з 1999 года стала павятовага горада Люблінскага ваяводства.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Горад, які спраектаваў і пачаў будаваць архітэктар Б. Маранда ў 15791600 гадах, з'яўляецца прыкладам рэнесансавага горадабудаўніцтва. Быў пяцівугольны ў плане, абнесены кальцом бастыённых фартыфікацый (1587—1605; завершаны ў 1617—19, арх. А. дэль Аква; дабудаваны ў 1809—30) з брамамі, у т.л. Любельскай(польск.) бел. (1588) і Старой Львоўскай(польск.) бел. (1599). Уключае палац Замойскіх(польск.) бел. (1581—86, арх. Марацца; дабудаваны ў 1747—51, арх. Бэм'дэ Кавэ, і пасля 1831), ратушу(польск.) бел. (1591—1600, арх. Марацца; 1639—51, арх. Я. Ярашэвіч, Я. Вольф, перабудавана ў XVIII і XIX ст., рэстаўрыравана ў 1937—38 і 1967—70), будынкі Акадэміі(руск.) бел. (1638—48, арх. Ярашэвіч; перабудаваны ў 1752—61, арх. Бэм'дэ Кавэ, і ў XIX ст.), калегіяту (1587—98), капліцы Замойскіх (1635, арх. Дж. Б. Фальконі; цяпер кафедральны сабор(польск.) бел.), царкву(польск.) бел. (1618—31), сінагогу(польск.) бел. (каля 1610—20), камяніцы з аркадамі, у т.л. каля Вялікага(польск.) бел. і Сольнага рынкаў(польск.) бел. (16—17 ст.)[4].

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Замасць. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]