Перайсці да зместу

Латакія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Латакія)
Горад
Латакія
араб. اللاذقية‎‎
Герб
Герб
Краіна
Мухафаза
Каардынаты
Плошча
  • 58 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Насельніцтва
554 000 чалавек
Тэлефонны код
41
Афіцыйны сайт
elatakia.sy (ар.)
Латакія на карце Сірыі
Латакія (Сірыя)
Латакія

Латакі́я (грэч. Λαοδικεία, араб. اللاذقية‎‎ [Al-Lāðiqījah], турэцк.: Lazkiye, лац.: Laodicea ad Mare) — галоўны порт Сірыі на Міжземным моры. Насельніцтва — 554 000 чалавек.

Вядомы з часоў фінікійцаў пад назвай Раміта. Пазней на яго месцы існаваў грэчаскі горад. Селеўк I Нікатар заснаваў горад нанова і назваў яго Лаадыкея. Горад быў разбураны землетрасеннямі ў 494 і 555 гг.

Захоплены арабамі ў 638 г. У 1097 г. захоплены крыжакамі. У 1188 г. адваяваны назад Саладзінам.

З XVI стагоддзя да Першай сусветнай вайны — горад у складзе Асманскай імперыі. У перыяд асманскага панавання горад насялялі пераважна алавіты, тым не менш сярод жыхароў была дастатковая колькасць сунітаў і хрысціян.

Пасля звяржэння караля Фейсала ўлада перайшла да французаў, якія падалі гораду аўтаномію. З 1930 па 1936 — сталіца санжака Латакія — намінальна аўтаномнай дзяржавы пад кіраўніцтвам Францыі пры мандаце Лігі Нацый.

З 1936 г. у складзе Сірыі. У жніўні 2011 года ў горадзе адбыліся ваенныя сутыкненні паміж урадавымі войскамі і сірыйскай апазіцыяй.

Клімат Латакіі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 15,6 16,3 18,4 21,5 24,2 26,8 28,9 29,7 29,0 26,8 22,1 17,3 23,0
Сярэдні мінімум, °C 8,4 9,0 10,9 14,0 17,1 20,9 24,0 24,5 22,1 18,4 13,7 10,0 16,0
Норма ападкаў, мм 162 99 90 44 21 4 0 4 7 67 95 160 753
Крыніца: World Weather, Ганконгская абсерваторыя

Ад антычнага перыяду ў горадзе захаваліся тэтрапілон і рэшткі каланады, сярод помнікаў пазнейшага часу — некалькі цэркваў 5—6 стст. і мячэцяў 14—18 стст. У раёне Латакіі маецца шэраг марскіх пляжаў, у тым ліку марскі курорт Шат аль-Азрак — «Блакітны бераг». Купальны сезон на тутэйшых неглыбокіх цёплых водах і пясчаных пляжах доўжыцца з мая па лістапад. Разваліны старажытнага горада Угарыт, дзе былі знойдзены найстаражытныя алфавітныя пісьмёны, знаходзяцца ўсяго ў 16 км на поўнач. У самым горадзе маецца невялікі музей (працуе ў першай палове дня, выхадны — аўторак).

Краявід горада з мора

У Латакіі пражывае найбольшая колькасць алавітаў ва ўсёй Сірыі. Вядомыя выхадцы Латакіі — Хафез аль-Асад, Башар аль-Асад, Хана Міна, Із ад-Дзін аль-Касам.

Латакія таксама з'яўляецца сталіцай аднайменнай мухафазы. Да 1991 г. тут размяшчалася база Міжземнаморскай эскадры ВМФ СССР.[1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі