Ла-Рашэль
| Горад | |||
| Ла-Рашэль | |||
|---|---|---|---|
| фр.: La Rochelle | |||
|
|||
| 46°09′37″ пн. ш. 1°09′00″ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Новая Аквітанія | ||
| Дэпартамент | Прыморская Шаранта | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Плошча | 28,43 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 4 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 76 584 чалавек (1999) | ||
| Шчыльнасць | 2694 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 546 | ||
| Паштовыя індэксы | 17000 | ||
|
|
|||
| ville-larochelle.fr (фр.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Ла-Рашэль (фр.: La Rochelle) — партовы горад на захадзе Францыі на ўзбярэжжы Біскайскага заліва ў рэгіёне Новая Аквітанія.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ла-Рашэль з’яўляецца сталіцай дэпартамента Прыморская Шаранта і важным гандлёвым цэнтрам на атлантычным узбярэжжы Францыі. Адлегласць да Парыжа складае прыкладна 480 км. У Ла-Рашэлі пражываюць 77 тысяч жыхароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ла-Рашэль была заснавана ў X стагоддзі. У XII і XIII стагоддзі была важным горадам у сетцы ордэна тампліераў, якія пабудавалі ў ёй вялікі порт. Па сённяшні дзень у Ла-Рашэлі існуе rue des Templiers, вуліца тампліераў. Да XV стагоддзя горад заставаўся самым буйным портам Францыі на атлантычным узбярэжжы. Гандаль вёўся першым чынам віном і соллю. У эпоху Адраджэння Ла-Рашэль адкрыта прыняла ідэі Рэфармацыі і з 1568 года стала цэнтрам гугенотаў, што падарыла гораду недоўгачасовы перыяд росквіту і міру. У 1622 годзе герцаг дэ Гіз знішчыў флот Ла-Рашэлі, які знаходзіўся пад камандаваннем Жана Гітана.
Пасля таго, як салдаты Ла-Рашэлі 10 верасня 1627 года выступілі ў баі супраць каралеўскіх французскіх войскаў, кароль Людовік XIII загадаў пачаць аблогу Ла-Рашэлі, якая скончылася яе ўзяццем у 1628 годзе, а таксама новым пераследам гугенотаў, які дасягнуў піку ў адмене Нанцкага эдыкта Людовікам XIV. Шматлікія гугеноты беглі з краіны і заснавалі ў 1689 годзе ў Паўночнай Амерыцы горад Нью-Рашэл. У эпоху каланіялізму Ла-Рашэль адыгрывала важную ролю ў гандлі паміж Афрыкай, Паўночнай Амерыкай і Еўропай.
Падчас Другой сусветнай вайны немцы пабудавалі каля Ла-Рашэлі бункер для падводных лодак, захаваны да сённяшніх дзён. З-за моцнага супраціву захопнікаў, Ла-Рашэль стала апошнім вызваленым горадам Францыі. Нямецкі камендант здаўся толькі апоўначы 8 мая 1945 года.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя выхадцы Ла-Рашэлі
[правіць | правіць зыходнік]- Эмэ Банплан (1773—1858) — знакаміты географ і батанік;
- Адольф Вільям Бугро (1825—1905) — французскі жывапісец эпохі ампіру, майстар акадэмічнага жывапісу, найбуйнейшы прадстаўнік салоннага акадэмічнага жывапісу, аўтар карцін на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў сцянныя роспісы і партрэты;
- Жан Дзювіньё (1921—2007) — сацыёлаг, антраполаг, драматург і журналіст;
- Бернар Жырадо (1947—2010) — акцёр і рэжысёр;
- Гі Ларош (1921—1989) — мадэльер, заснавальнік аднайменнай кампаніі.
Ла-Рашэль у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]- Горад вядомы дзякуючы раману Аляксандра Дзюма «Тры мушкецёры», героі якога ўдзельнічаюць у аблозе Ла-Рашэлі (глава XI).
- Порт Ла-Рашэлі паслужыў месцам здымкі фільмаў «Лодка» (ням.: «Das Boot») Вольфганга Петэрсена і «Шукальнікі страчанага каўчэга» Стывена Спілберга.
- У Ла-Рашэлі адбываецца дзеянне рамана Жоржа Сіменона «І ўсёткі ляшчына зелянее».
- Аблога Ла-Рашэлі таксама апісана ў аповесці Праспера Мерымэ «Хроніка часоў Карла IX»
- У гульні «Commandos 2: Men of Courage» у місіях «Ноч ваўкоў» і «Нямыя забойцы» ўсе дзеянні адбываліся на нямецкай базе для падлодак у Ла-Рашэлі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.larochelle.fr (фр.)