Лонгйір
| Горад | |||
| Лонгйір | |||
|---|---|---|---|
| Longyearbyen | |||
|
|||
| 78°13′ пн. ш. 15°33′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Шпіцберген | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1906 | ||
| Вышыня цэнтра | 6 м | ||
| Тып клімату | tundra climate[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 2075 чалавек (2007) | ||
| Афіцыйная мова | букмал | ||
| lokalstyre.no (нарв.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Лонгйір[1] (нарв.: Longyearbyen) — найбуйнейшы населены пункт і адміністрацыйны цэнтр нарвежскай правінцыі Свальбард (архіпелаг Шпіцберген).
Лонгйір — самае паўночнае ў свеце паселішча з насельніцтвам больш за тысячу чалавек. Побач з горадам размешчаны самы паўночны ў свеце аэрапорт з рэгулярнымі рэйсамі. У горадзе знаходзіцца Свальбардскі міжнародны ўніверсітэт.
У пасёлку пад эгідай ААН пабудавана падземнае Сусветнае сховішча насення на выпадак сусветнай катастрофы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў заснаваны ў 1906 годзе амерыканскім інжынерам-прадпрымальнікам Джонам Манро Лонгйірам (англ.: John Munroe Longyear, 1850-1922), які заклаў тут вугальны руднік. У 1916 годзе паселішча было прададзена нарвежскай кампаніі Store Norske.
Падчас Другой сусветнай вайны, пасля акупацыі Нарвегіі ў 1940 годзе, 2 верасня 1941 усе 765 жыхароў Лонгйіра былі эвакуіраваны ў Вялікабрытанію. Сам горад і многія з шахтаў былі знішчаны 8 верасня 1943 абстрэлам з нямецкага лінкора Шарнхорст і двух эсмінцаў, але пасля вайны былі хутка адбудаваныя наноў.
З сярэдзіны 1970-х гг. нарвежскі ўрад узяў курс на нармалізацыю жыцця ў мястэчку і развіццё сацыяльнай інфраструктуры. Вуглездабыча ў горадзе і яго наваколлях амаль сышла на нішто да пачатку 1990-х, і на сённяшні дзень прадукцыя адзінай дзеючай шахты ў горадзе выкарыстоўваецца ў асноўным для патрэб гарадской электрастанцыі. У тыя ж гады пачынаецца значнае развіццё турызму і навукова-даследчай дзейнасці.
Геаграфія і клімат
[правіць | правіць зыходнік]Лонгйір знаходзіцца на востраве Заходні Шпіцберген, на беразе Адвент-фіёрд, па абодвух берагах перасыхаючай зімой ракі.
Клімат у Лонгйіры - арктычны, вялікую частку года тэмпература ніжэй нулявой адзнакі. Сярэднегадавая тэмпература паветра -6 °C, сярэдняя тэмпература студзеня -14,6 °C, ліпеня 6,5 °C. Самая высокая тэмпература 21,3 °C была зарэгістраваная ў ліпені 1979, самая нізкая -46,3 °C - у сакавіку 1986. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў складае ўсяго 210 мм.
Палярная ноч доўжыцца каля чатырох месяцаў, з канца кастрычніка да сярэдзіны лютага, палярны дзень - з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны жніўня.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне Лонгйір у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.17. Мн., 2003, С.459, артыкул Шпіцберген
- ↑ https://www.ssb.no/befsvalbard
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лонгйір