Андора-ла-Велья
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Andorra_la_Vella%2C_Valira_river.jpg/220px-Andorra_la_Vella%2C_Valira_river.jpg)
Андора-ла-Велья (катал.: Andorra la Vella) або Андора-ла-Вьеха (ісп.: Andorra la Vieja) — сталіца Андоры і адміністрацыйны цэнтр адной з сямі парокій, на якія падзеленая краіна.
Насельніцтва — 20 724 (2002). Плошча — 12 кв. км.
Горад размешчаны ў Пірэнейскіх горах на вышыні 1000 м у месцы зліцця двух рэчак (катал.: Valira d’Ordino і катал.: Valira d’Encamp), якія ўтвараюць раку Валіра.
Сам горад заснаваны ў пачатку IX ст.. Стаў цэнтрам княства Андора з 1278. З 1993, калі была прынятая першая канстытуцыя краіны, якая ўсталявала парламенцкую дэмакратыю, тут былі размешчаныя органы выканаўчай, заканадаўчай і судовай улады.
Генеральная Рада (катал.: Consell General) — парламент Андоры, засядае ў будынку пад назвай «Дом Далін» (катал.: Casa de la Vall).
Асноўныя крыніцы прыбыткаў — турызм, гандаль, банкаўская дзейнасць.
Андора-ла-Велья падавала заяўку на правядзенне XXI Зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года.