Патсдам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Патсдам
Potsdam
Герб
Герб
Potsdam Innenstadt Panorama.jpg
Краіна
Каардынаты
Глава
Першае згадванне
Плошча
187,28 км²
Вышыня цэнтра
35 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
153 172 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+49 (0)331
Паштовыя індэксы
14401-14482
Афіцыйны сайт
potsdam.de
(ням.) (англ.) 
Патсдам на карце Германіі
Патсдам (Германія)
Патсдам

Патсда́м (ням.: Potsdam [ˈpɔtsdam], д.-сорбск.: Podstupim) — горад на усходзе Германіі з насельніцтвам каля 150 000 чалавек. Сталіца федэральнай зямлі Брандэнбург.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Патсдам быў заснаваны меркавана ў X стагоддзі на месцы вёскі Славік балтыйскімі славянамі і атрымаў славянскую назву «Падступім», ці «Пазтупімі». Першыя згадкі пра яго адносяцца да 993 г., калі імператар Атон III дараваў гэту зямлю Кведлінбургскаму абацтву. У далейшым Патсдам згадваўся як маленькі (цяпер ужо германскі) гарадок, пакуль 1345 годзе не атрымаў статус горада. Аднак яшчэ ў 1573 г. ён заставаўся маленькім гандлёвым горадам (2000 жыхароў); Трыццацігадовая вайна (16181648) знішчыла прыкладна палову горада.

Лёс Патсдама змяніўся кардынальным чынам, калі ён у 1660 г. быў выбраны паляўнічай рэзідэнцыяй Фрыдрыха Вільгельма I, прынца Брандэнбурга. Таксама там размяшчаліся прускія казармы. Горад пасля стаў рэзідэнцыяй прускай каралеўскай сям'і. Велічныя будынкі былі галоўным чынам пабудаваны ў час кіравання Фрыдрыха Вялікага. Палацы і парк Сан-Сусі (з фр. «без клопатаў», Георга Венцэслауса фон Кнобельсдорфа, 1744) — знакамітыя сваімі англійскімі садамі і інтэр'ерамі ў стылі ракако.

Гістарычная карта Патсдама (1888)

У той час як Берлін быў сталіцай Прусіі, а пазней і Германскай імперыі, суд заставаўся ў суседнім Патсдаме, таксама шмат урадавых чыноўнікаў асталявалася ў Патсдаме. Горад страціў статус другой сталіцы ў 1918 г., калі Першая сусветная вайна была скончана, і імператар Вільгельм II быў зрынуты.

Сімвалічны пачатак эпосе Трэцяга рэйха паклаў афіцыйны поціск рукі, якім абмяняліся прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург і новы канцлер Адольф Гітлер 21 сакавіка 1933 года ў патсдамскай гарнізоннай царкве, які сімвалізаваў кааліцыю ваенных (рэйхсвер) і нацызму.

14 красавіка 1945 г. цэнтр Патсдама быў зруйнаваны англійскімі бамбардзіроўкамі. Палац Цэцыліенхоф быў месцам правядзення Патсдамскай канферэнцыі з 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 года.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]