Сланцы (горад)
(Пасля перасылкі з Горад Сланцы)
Сланцы
| ||||||||||||||||||||||
Сланцы (руск.: Сла́нцы) — горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Сланцаўскага раёна Ленінградскай вобласці Расіі. Размешчаны на р. Плюса (упадае ў Нарвскае вадасховішча). Чыгуначная станцыя на лініі Ленінград — Гдоў. 32 838 жыхароў (2017). Здабыча і перапрацоўка сланцаў. Заводы: цэментны, цагляны і інш. Камбінат будаўнічых дэталяў.