Шверын

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Шверын)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Шверын
Schwerin
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Schloss Schwerin 070506.jpg
Краіна
Каардынаты
Глава
Заснаваны
Плошча
130,46 км²
Вышыня цэнтра
38 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
96 280 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0385
Паштовы індэкс
19053, 19055, 19057, 19059, 19061, 19063
Афіцыйны сайт
schwerin.de (ням.) 
Шверын на карце Германіі
Шверын (Германія)
Шверын

Шверын (ням.: Schwerin, лац.: Suerinum, Squirsina, Zuarina) — горад у Германіі, адміністрацыйны цэнтр федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Размяшчаецца сярод сістэмы азёр, галоўным з якіх з'яўляецца Шверынскае возера. Насельніцтва складае 92 138 чалавек (31.12.2014) — гэта найменшы паводле колькасці насельніцтва горад сярод сталіц федэральных земляў Германіі і адзіны з іх, які не мае статус буйнога горада (т.б. насельніцтва складае менш за 100 000 чалавек).

Від з неба на Шверынскі замак і возера

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню горад згадваецца ў 1012 (або ў 1018 г.) у хроніцы біскупа Цітмара Мерзебургскага пад назвай Zuarina. Іншы летапісец — Гельмальд фон Бозаў — згадвае горад у 1160 пад назвамі Zuerin і Zwerin. З XV стагоддзя горад называўся Swerin, а з XVI стагоддзя афіцыйна стаў звацца Schwerin (Шверын). Сама назва горада паходзіць ад палабскага «zvěŕ» — звер.

Тэрыторыя сучаснага Шверыну была заселена даволі рана: прысутнасць чалавека была тут ужо паміж 1000 і 600 г. да н.э. У I стагоддзі тут існавала германскае паселішча. У пачатку VIII стагоддзя на гэтых землях пасяліліся славяне. У 965 тут ужо існаваў замак. У 1018 у ім ратаваўся ад люцічаў бодрыцкі князь Місціслаў, але вымушаны быў здацца. У 1160 бодрыцкі князь Ніклат спаліў замак, каб ён не дастаўся саксонскаму герцагу Генрыху Льву. Але Генрых адбудаваў замак і зрабіў яго сваім фарпостам на землях бодрычаў. Ужо ў 1167 Шверын становіцца цэнтрам графства і біскупства. У 1228 у Шверыне ўжо існаваў гарадскі савет. У 1270 пачалося будаўніцтва сабора.

У 1358 Шверын увайшоў у склад герцагства Мекленбург. Герцаг Альбрэхт II зрабіў горад сваёй сталіцай. У 1531, 1558 і 1651 моцныя пажары знішчылі істотную частку горада. Падчас Трыццацігадовай вайны Шверын пацярпеў у меншай за астатнюю частку герцагства Мекленбург ступені. У 1705 быў пабудаваны квартал Шэльфштат. У 1765 герцаг перанёс сваю рэзідэнцыю ў Людвігслюст.

У XIX стагоддзі горад страчвае свой сярэдневяковы выгляд. У 1837 Вялікі герцаг Паўль Фрыдрых зноў перанёс рэзідэнцыю ў Шверын і ў сувязі з гэтым вырашыў перабудаваць замак (што адбылося, аднак, ужо пасля яго смерці). У 1847 чыгунка злучыла Шверын з мястэчкам Гагенаў, якое знаходзілася на чыгунцы БерлінГамбург. У 1913 з Берліна ў Шверын быў перанесены авіязавод Fokker — менавіта на ім быў пабудаваны самалёт Манфрэда фон Рыхтгофена, аса часоў Першай Сусветнай вайны, больш вядомага як «чырвоны барон». У 1918 герцаг Фрыдрых-Франц IV ад стальцу, і Шверын стаў сталіцай Вольнай дзяржавы Мекленбург-Шверын.

У 1932 у Меклебургу-Шверыне перамаглі нацыянал-сацыялісты. У 1934 Шверын стаў сталіцай правінцыі (гау) Мекленбург. У час Другой Сусветнай вайны горад быў бамбаваны чатыры разы. 2 мая 1945 Шверын бяз бою быў заняты амерыканскімі войскамі, але паводле дагаворы паміж саюзнікамі, увайшоў у савецкую акупацыйную зону.

Пасля ўтварэння ГДР, Шверын становіцца ў 1952 г. адміністрацыйным цэнтрам акругі Шверын.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]