Палабская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пала́бская мо́ва — вымерлая заходнеславянская мова.

Палабская мова была найбольш блізкая да польскай і разам з ёю, кашубскаю і вымерлаю славінскаю адносіцца да т.зв. ляхіцкіх моў[1].

Была пашырана да 1-й палавіны 18 ст. па левым беразе ракі Лабы (Эльба; цяпер тэрыторыі зямлі Ніжняя Саксонія, Германія).

Адметныя рысы палабскай мовы: захаванне насавых галосных, аорыста і імперфекта, рэштак парнага ліку, рухомы націск, спрашчэнне скланення, вялікая колькасць нямецкіх запазычанняў у лексіцы і інш.

Пісьменства не мела, але ў 17—18 ст. было складзена некалькі слоўнікаў і запісаны некаторыя тэксты на палабскай мове. Асноўныя помнікі палабскага пісьменства — нататкі палабскага селяніна Я.П.Шульцэ beru і нямецка-палабскі слоўнік К. Хеніга на 5 тыс. слоў.

Сярод даследчыкаў палабскай мовы — Т. Лер-Сплавінскі, К. Палянскі (этымалагічны слоўнік палабскай мовы), А. Я. Супрун і інш.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Polański K. Gramatyka języka połabskiego / pod redakcją J. Okuniewskiego — 2010. — С. 18.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Палабская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. С. 531.
  • Супрун А. Е. Полабский язык. Мн., 1987.