Горкі (Старадарожскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Горкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
06.07.1582
Плошча
1,28 км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1792
Паштовы індэкс
222920
Аўтамабільны код
5
Горкі на карце Беларусі ±
Горкі (Старадарожскі раён) (Беларусь)
Горкі (Старадарожскі раён)
Горкі (Старадарожскі раён) (Мінская вобласць)
Горкі (Старадарожскі раён)

Го́ркі[1] (трансліт.: Horki, руск.: Горки) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Языльскага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Горкаўскага сельсавета[2].

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад слова «гара». Ёсць версія, што раней тэрыторыя мясцовасці была амаль цалкам пакрытая балотамі. Перасяленцы, перабіраючыся праз балота, вышлі на сухое месца, горку. Стомленыя людзі вырашылі застацца і адпачыць, а затым стварылі паселішча і засталіся тут жыць [3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знойдзеныя ў Горках каменныя сякеры бронзавага веку сведчаць, што першыя пасяленцы тут з’явіліся ў другім тысячагоддзі да нашай эры. Асобныя экспанаты захоўваюцца ў музеі горкаўскай школы.

Першае летапіснае ўзгадванне датуецца 6 ліпеня 1582 года і звязанае з дзяленнем спадчыны слуцкага князя Юрыя Алелькавіча. Горкі разам з навакольнымі землямі былі аддадзеныя Яну Сымону Алелькавічу. Пасля яго смерці, Горкі дасталіся ў спадчыну пляменніцы Соф’і Слуцкай, якая ў 1592 годзе завалодала ўсім Слуцкім княствам. Паколькі Соф’я Слуцкая была апошняй з роду Алелькавічаў, пасля яе смерці навакольныя землі перайшлі ў валоданне яе мужу князю Янушу Радзівілу і да пачатку XIX стагоддзя належалі Радзівілам.

У пачатку XIX стагоддзя Горкі разам з навакольнымі землямі дасталася дваранам Перасвет-Солтанам. Вёска была падзеленая паміж братамі Леанардам (паўночная частка) і Іосіфам (паўднёвая частка). У сярэдзіне XIX стагоддзя належыць Адаму Перасвет-Солтану, які быў блізкім сябрам Альгерда Абуховіча. Маёнтак Солтанаў размяшчаўся на месцы цяперашняй Горкаўскай школы на беразе ракі Арэсы. Да маёнтка вяла ліпавая алея, якая захавалася дагэтуль. Сядзіба была разбураная ў 1950-х.

Верагодна, падчас паўстання 1863 года ў доме Перасвет-Солтанаў паўстанцы перахоўвалі зброю. Падчас паездкі ў Варшаву ў сядзібу Перасвет-Солтанаў завітваў Аляксандр ІІ.

Пасля смерці Адама Перасвет-Солтана, Горкамі валодаў яго сын Мечыслаў. Згодна з мясцовымі ўспамінамі, пасля смерці Мечыслава Перасвет-Солтана, яго везлі хаваць на шасці чорных конях. Пахаваны ён быў у шкляной труне на каталіцкіх могілках каля Навасёлак.

У 1867 годзе ў Горках была пабудавана Свята-Мікалаеўская царква. Царква была разбурана ў 1960-х. На месцы царквы мясцовамі жыхарамі ўсталяваны крыж, зроблены з каванага крыжа Свята-Мікалаеўскай царквы.

Больш за 30 жыхароў вёскі прымалі ўдзел у Слуцкім паўстанні.

9 мая 1967 года адбылася закладка кургана ў гонар загінулых у Другой сусветнай вайне, у аснову якога былі закладзены горсці зямлі з брацкіх магіл савецкіх войнаў, пахаваных у Горках, Навасёлках, Солане. Курган і помнік былі ўрачыста адкрытыя 3 ліпеня 1967 г. У 1970 годзе каля кургана быў закладзены сквер.

Горкаўская школа[правіць | правіць зыходнік]

У 1862 годзе быў дадзены дазвол на адкрыццё ў Горках царкоўна-прыходскай школы. У 1879 пачынае функцыянаваць Горкаўская народная вучэльня, на ўтрыманне якой дзяржавай вылучалася 175 рублёў у год, а 139 рублёў збіралася мясцовымі жыхарамі [4]. У першы год функцыянавання вучэльні там вучылася 24 хлопчыкі, у пачатку XX стагоддзя колькасць вучняў дасягнула 100 чалавек.

Народная вучэльня да пажару ў 1911 года размяшчалася ў пачатку вёскі, у вялікай драўлянай хаце разам з фельдшарскім пунктам і побач з валасным упраўленнем. Школа мела падрыхтоўчы клас і тры аддзяленні. Вучэбны год праходзіў у перыяд вольны ад сельскагаспадарчых прац — ад позняй восені да ранняй вясны. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вучэльня размясцілася ў двухпавярховым маёнтку Перасвет-Солтанаў [5].

У 1923 вучэльня ператворана ў сямігадовую школу. Колькасць навучэнцаў складала больш за 200. Першы выпуск сямігодкі адбыўся ў 1929 годзе. 11.01.1924 у школе створаны піянерскі атрад, у 1930 камсамольская арганізацыя. У 1939 годзе школа пачала даваць поўную сярэднюю адукацыю з 10-ццю класамі абучэння. З 1 лютага 1976 года школа месціцца ў шматпавярховым будынку. У 1979 годзе адкрыты краязнаўчы музей [6].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска размешчана на правым беразе ракі Арэсы.

Праз вёску праходзіць шаша Р43, якая раней з’яўлялася дарогай Масква-Варшава.

Прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

У аграгарадку функцыянуе сярэдняя агульнаадукацыйная школа, яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, цэнтр культуры і адпачынку, бібліятэка.

У Горках размяшчаецца ўправа сельскагаспадарчага прадпрыемства ААТ «Асвіца», працуе крама раённага спажывецкага таварыства, 2 прыватныя крамы, кавярня прыдарожнага сервіса «Пралеска».

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. СТВ. Деревня Горки (Минская область): Если большая часть нашей интеллигенции говорила или по-русски, или по-польски, то владелец местечка Адам Пересвет-Солтан разговаривал и писал на белорусском языке Архівавана 14 красавіка 2015. (руск.)
  4. Памятная книжка Виленского учебного округа. — на 1884—1885 учебный год
  5. Основные этапы развития образования Стародорожского района. Музей «История образования Стародорожского района» Архівавана 13 кастрычніка 2017. (руск.)
  6. Летапіс Горкаўскай сярэдняй школы Архівавана 4 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]