Перайсці да зместу

Языльскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Языльскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Старадарожскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Языль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня Палаўчэня Віктар Васілевіч
Насельніцтва (2019) 1 937
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Я́зыльскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Языль.

Языльскі сельсавет мяжуе з Дражнаўскім і Пасецкім сельсаветамі Старадарожскага раёна, Урэцкім сельсаветам Любанскага раёна, Сорагскім сельсаветам Слуцкага раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. У 1978 годзе скасавана вёска Смалярня[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Горкі, пасёлак Пралетарскі, вёскі Бярэзінка, Вуглы, Добрынка, Забалацце, Зарэчнае, Мядзведня, Навасёлкі, Пад’яменец, Паськава Горка, Селішча і Солан)[2].

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць:

Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1323 чалавекі[4], з іх 91,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 1937 чалавек[6].

Вытворчая сфера

[правіць | правіць зыходнік]
  • КУП «Языль»
  • Паськава-Горацкае лясніцтва
  • ПС-750
  • ААТ «Асвіца»
  • ААТ імя Скварцова і Маёрава.

Сацыяльна-культурная сфера

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ахова здароўя: сельская ўрачэбная амбулаторыя ў аг. Языль, фельчарска-акушэрскія пункты ў в. Навасёлкі, Паськава Горка, Рабак, Солан.
  • Адукацыя: сярэднія агульнаадукацыйныя школы ў аг. Языль і Горкі, яслі-сады ў аг. Языль і Горкі.
  • Культура: цэнтр культуры і адпачынку ў аг. Языль і Горкі, сельскія бібліятэкі-клубы ў в. Рабак і Солан, сельскія бібліятэкі ў аг. Языль і Горкі і ў в. Вярхуціна.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.