Груздава (Пастаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Груздава
Груздава. Царква Яна Прадцечы (04).jpg
Царква Святога Іаана Прадцечы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
134 чалавекі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Аўтамабільны код
2
Груздава на карце Беларусі ±
Груздава (Пастаўскі раён) (Беларусь)
Груздава (Пастаўскі раён)
Груздава (Пастаўскі раён) (Віцебская вобласць)
Груздава (Пастаўскі раён)

Гру́здава[1] (трансліт.: Hruzdava, руск.: Груздово) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Паставаў.

Груздава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне тапоніму «Груздава» мясцовыя жыхары выводзяць ад грыбоў груздоў. Аднак больш імавернай выглядае версія пра ўтварэнне назвы паселішча ад слова «груд» — «узгорак», «курган», што добра стасуецца з рэльефам мясцовасці: цэнтральная частка вёскі ўзвышаецца над ваколіцамі на 15—20 метраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Груздава ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1773 князь Агінскі збудаваў тут касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Груздава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Груздава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе з 1927 сталі цэнтрам гміны Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Груздава ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940—1960 гадах з’яўлялася цэнтрам Груздаўскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Hruzdowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 191.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]