Груздаўскі сельсавет
Выгляд
Груздаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пастаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Груздава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 20 мая 1960 |
Гру́здаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Груздава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Савіцкага сельсавета[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.