Грушанка малая
Грушанка малая | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Грушанка малая[3][4], Грушніца[5] (Pyrola minor) — від кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]У сінаніміку лацінскай назвы расліны ўваходзяць[6]:
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]У прыродзе арэал віду ахоплівае арктычныя і ўмераныя раёны Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
Расце ў цяністых лясах рознага складу, часцей у цёмнахвойных і іглічна-драбналістых, на глебах ад сярэднесухіх да вільготных, аддае перавагу кіслым глебам.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з доўгім, галінастым у вузлах карэнішчам, усеяным шматлікімі даданымі каранямі, і з тонка-рабрыстым сцяблом вышынёй 12—30 см, часам некалькі скручаным.
Лісце сабранае пры аснаванні сцеблаў, яйкападобнае, шырока эліптычнае, радзей круглявае або круглява-авальнае, па краі ледзь прыкметна тупа-гародкава-пілаватае, жарсткаватае; пласцінка ліста даўжынёй 2,5—6 см, шырынёй 1—5 см, трохі даўжэй або амаль роўная хвосціку, часам карацей яго. Вышэй на сцябле маюцца 1—2 вузкіх, лінейных, завостраных, лускападобных, бураватых лістка.
Кветкі ніцыя, сабраныя па 7—20 у даволі густую гронку даўжынёй 2—8,5 см. Чашачка з шырока-трохкутнымі або шырока-яйкападобнымі, завостранымі або тупаватымі долямі. Вяночак белы або ружовы, шарападобны, амаль замкнёны, дыяметрам 6-7 мм, раскрыты — не больш за 13 мм. Пялёсткі ўвагнутыя, даўжынёй каля 5 мм, шырынёй 3—3,5 мм. Слупок прамастаячы, даўжынёй 1—2 мм, акружаны тычынкамі; лычык шырокі, дыяметрам 1,5—2 мм, пяцілопасцевы.
Плод — каробачка даўжынёй 3—5,5 мм і шырынёй 3,5—7 мм.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Грушанка малая ўваходзіць у род Грушанка (Pyrola) трыбы Pyroleae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).
яшчэ 25 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 трыбы (па Сістэме APG II) |
яшчэ да 20 відаў | ||||||||||||||||||
парадак Верасакветныя | падсямейства Monotropoideae | род Грушанка | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Верасовыя | трыба Pyroleae | від Грушанка малая | |||||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 падсямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ 3 рода | ||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
- ↑ По данным сайта ITIS (см. карточку растения).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сімановіч Л. Г. Грушанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 135—136.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. XVIII. — 802 с. — 3 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Грушанка малая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)