Грушанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Pyrola)
Jump to navigation Jump to search
Грушанка
DwPinkwintergreen.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyrola L.

Наменклатурны тып
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23752
NCBI  13650
EOL  60727
IPNI  14856-1

Груша́нка[3][4] (Pyrola) — род кветкавых раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім галінастым карэнішчам. Лісце простае, суцэльнае, скурыстае, цёмна-зялёнага колеру, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разетцы, зімуе. Кветкі белага, ружовага, чырванаватага або зеленаватага колеру, на доўгіх кветаносах, у гронкападобных верхавінкавых суквеццях. Плод — 5-гнездавая каробачка бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае каля 40[4] (33[5]) відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я.

На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:

У існаванні грушанак вялікае значэнне мае сімбіёз з грыбамі, асабліва на ранніх стадыях развіцця, калі праростак жывіцца выключна за кошт іх міцэлію[6].

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных і лекавых (мачагонныя і процізапаленчыя сродкі)[4]. У наземнай частцы раслін маецца вялікая колькасць дубільных рэчываў[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.
  5. Pyrola The Plant List(англ.) 
  6. Грушанка // Архив Природы России — Nature-Archive.RU(англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]