Грыгорый Турскі
Грыгорый Турскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Grégoire de Tours | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Euphronius[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | агіёграф, пісьменнік, гісторык, каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 538
|
||||||
Смерць |
лістапад 594 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грыго́рый Ту́рскі (лац.: Gregorius Turonensis, фр.: Grégoire de Tours, сапр. Георгій Фларэнцый (лац.: Georgius Florentius); 30.11.538 ці 539, г. Клермон-Феран, Францыя — 594 ці 595) — французскі храніст. Празваны бацькам французскай гісторыі. Епіскап Тура з 573 года, уплывовая духоўная асоба дзяржавы Меравінгаў.
Аўтар «Гісторыі франкаў» (Historia Francorum; на лацінскай мове, у 10 кнігах), галоўнай крыніцы палітычнай гісторыі Франкскай дзяржавы V—VI стагоддзяў, а таксама некалькіх дагматычных і агіяграфічных твораў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Георгій Фларэнцый паходзіў з знатнай гала-рымскай сям’і з сенатарскай арыстакратыі Аверні. Многія прадстаўнікі яго сям’і былі епіскапамі ў Туры і шэрагу іншых епархій. Быў клапатліва выгадаваны Галам , епіскапам клермонскім.
Па жаданні меравінгскага манарха Грыгорый атрымаў у 573 годзе сан епіскапа турскага. Цырымонію інтранізацыі, якая адбылася 24 жніўня ў Мецы, правёў у прысутнасці караля Аўстразіі Сігіберта I і яго жонкі Брунгільды епіскап рэймскі Эгідзій. Нягледзячы на варожа настроенае да яго насельніцтва горада, узвядзенне Грыгорыя ў сан адбылося па-за сценамі Тура, што супярэчыла хрысціянскім прынцыпам прызначэння епіскапа.
Ён карыстаўся вялікай пашанай у франкскіх каралёў Зігберта, Гунтрама і Хільдэберта II і энергічна абараняў інтарэсы свайго епіскапства супраць Хільперыка I і Фрэдэгонды. Грыгорый памёр у 594 годзе, ушанаваны народам як цудатворац і святы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыгорый Турскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Григорий Турский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грыгорый Турскі