Грэчка пасяўная

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Грэча)
Jump to navigation Jump to search
Грэчка пасяўная
메밀.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fagopyrum esculentum Moench (1794)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502589
NCBI  3617
EOL  487699
GRIN  t:16528
IPNI  694526-1
TPL  kew-2807310

Грэчка пасяўная[3] (Fagopyrum esculentum) — кветкавая травяністая расліна сямейства драсёнавых.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Грэчка пасяўная, грячыха[4], грачыха, грэча[5].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна вышынёю 40-120 см. Сцябло прамое, пустое, рабрыстае, галінастае. Лісце сэрцападобна-трохвугольнае. Кветкі двухполыя, ружовыя, ружова-белыя, чырвоныя. Плод — трохгранны арэшак.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Патрабавальная да ўрадлівасці глебаў. Вегетацыйны перыяд 70-80 сутак.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Каштоўная крупяная культура. Добры меданос. Салома і адыходы крупяной вытворчасці ідуць на корм жывёле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яфрэмава Т. Грэчка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.