Гідразін
| Гідразін | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | гідразін |
| Хім. формула | N2H4 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Стан (ст. ум.) | бясколерная вадкасць |
| Адн. малек. маса | 32.05 а. а. м. |
| Малярная маса | 32.05 г/моль |
| Шчыльнасць | 1.01 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 1 °C |
| Тэмпература кіпення | 114 °C |
| Хімічныя ўласцівасці | |
| Растваральнасць у вадзе | змешваецца |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | [] |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 206-114-9 |
| SMILES | |
| RTECS | MU7175000 |
| ChemSpider | |
Гідразі́н (дыамід) H2N—NH2 — бясколерная, моцна гіграскапічная вадкасць з непрыемным пахам.
Малекула N2H4 складаецца з дзвюх групаў NH2, павернутых адна адносна аднае, што абумоўлівае палярнасць малекулы гідразіну, μ = 0,62 · 10−29 Кл · м. Змешваецца ў любых суадносінах з вадой, вадкім аміякам, этанолам; у непалярных растваральніках раствараецца дрэнна. Па ўстойлівасці гідразін значна саступае аміяку, бо сувязь N—N не вельмі трывалая.
Хімічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Падобна аміяку гідразін праяўляе асноўныя ўласцівасці. Аднак з-за ўзаемнага адштурхвання свабодных электронных пар суседніх атамаў азоту гідразін з’яўляецца слабейшай асновай за аміяк:
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Па метадзе Рашыга яго атрымліваюць акісленнем аміяку гіпахларытам натрыю. Працэс працякае праз стадыю ўтварэння хлораміну:
У адну рэакцыю:
Іоны некаторых цяжкіх металаў, прыкладам Cu2+, нават пры канцэнтрацыі каля 10−5 моль/л каталізуюць раскладанне гідразіну па рэакцыі:
Для іх звязвання ў рэакцыйную сумесь дадаюць жэлацін. Часта аміяк замяняюць мачавінай:
Метад Баера. Ён адрозніваецца ад метаду Рашыга тым, што ўводзяць ацэтон, які злучае гідразін у арганічнае вытворнае (гідразон), тым самым выводзячы яго з рэакцыі. Выкарыстанне ацэтону дазваляе замяніць гіпахларыт на пераксід вадароду:
Таксічнасць
[правіць | правіць зыходнік]Гідразін і яго вытворныя — надзвычай таксічныя злучэнні для розных відаў жывёл і раслінных арганізмаў. Разбаўленыя растворы сульфату гідразіна згубна дзейнічаюць на насенне, марскія водарасці, аднаклетачныя і прасцейшыя арганізмы. У млекакормячых гідразін выклікае сутаргі. У жывёльны арганізм гідразін і яго вытворныя могуць пранікаць любымі шляхамі: пры ўдыханні пароў прадукту, праз скуру, праз стрававальны тракт.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Неорганическая химия: В 3 т. / Под ред. Ю. Д. Третьякова. Т. 2: Химия непереходных элементов: Учебник для студ. высш. учеб. заведений / А.А. Дроздов, В.П.Зломанов, Г.Н.Мазо, Ф.М.Спиридонов.. — М.: Издательский центр «Академия», 2004. — 368 с.