Перайсці да зместу

Селенавадарод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Селенавадарод
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула H₂Se
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 7783-07-5
PubChem 533
Рэг. нумар EINECS 231-978-9
SMILES
RTECS MX1050000
ChemSpider 518

Селенавадарод, селеністы вадарод, гідрыд селенунеарганічнае злучэнне вадароду з селенам, H2Se.

Бясколерны газ з непрыемным пахам. Тэмпература плаўлення —65,72 °С. Тэмпература кіпення —41,35 °С. Шчыльнасць вадкага селенавадароду 2,12 г/см³. Устойлівы пры пакаёвай тэмпературы і сухім паветры. На вільготным паветры паступова акісляецца да селену. Пры награванні гарыць з утварэннем дыаксіду селену. У вадзе раствараецца дрэнна. Моцны аднаўляльнік. Ядавіты.

Селенавадарод атрымліваюць з селену і вадароду пры тэмпературы прыкладна 500 °С[1].

Селенавадарод выкарыстоўваецца ў працэсах атрымання селену высокай чысціні, селенарганічных злучэнняў, селенідаў.

Зноскі