Дамодар
Jump to navigation
Jump to search
Дамодар | |
---|---|
хіндзі: दामोदर नदी, бенг.: দামোদর নদ | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 592 км |
Плошча басейна | больш за 20 000 км² |
Басейн | Ганг |
Басейн рэк | Індыйскі акіян |
Расход вады | 330 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | плато Чхота-Нагпур |
Вусце | Хуглі |
· Каардынаты | 22°20′58″ пн. ш. 88°05′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Біхар, Заходняя Бенгалія |
![]() |
Дамо́дар (хіндзі: दामोदर नदी, бенг.: দামোদর নদ) — рака ў Індыі, у штатах Біхар і Заходняя Бенгалія.
Даўжыня ракі каля 580[1] (592[2]) км. Плошча вадазбору больш за 20 000[3] км². Сярэдні расход вады каля 330[1] м³/с. Бярэ пачатак на плато Чхота-Нагпур, сярэдняе і ніжняе цячэнне — на Інда-Гангскай раўніне, ўпадае ў раку Хуглі — правы рукаў дэльты Ганга. Галоўны прыток — рака Баракар (левы). Летне-асенняе разводдзе, часам з катастрафічнымі паводкамі. Суднаходная у ніжнім цячэнні.
У басейне Дамадара пабудавана найбуйнейшая ў Індыі Дамадарская гідраэнергасістэма. Даліна ракі з’яўляецца адным з важных індустрыяльных раёнаў краіны.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
- ↑ Damodar River // Encyclopædia Britannica(англ.)
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 128. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 35.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 128. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)