Дамінік Радзівіл (1754—1798)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамінік Радзівіл
Нараджэнне 1754[1]
Смерць 1798
Род Радзівілы
Бацька Альбрэхт Радзівіл[2]
Маці Ганна Кунегунда з Халецкіх[d]
Жонка Канстанцыя з Чапскіх[d][2] і Караліна з Францкевічаў-Радзімінскіх[d][2]
Дзеці Марыя Уршуля з Радзівілаў[d][2], Юлія з Радзівілаў[d][2] і Аляксандр Радзівіл[d][2]

Даміні́к Радзіві́л (1754 — 1798) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з Нясвіжска-Клецкай галіны літоўскага магнацкага роду Радзівілаў. Адзіны сын старосты рэчыцкага Альбрэхта Радзівіла і Ганны Кунегунды з Халецкіх. Атрымаў хатнюю адукацыю. Разам з бацькам далучыўся да Барскай канфедэрацыі. У 1773 годзе, імаверна, вымушаны быў пакінуць Рэч Паспалітую. Пасля вяртання ў 1776 або 1777 года ажаніўся з прадстаўніцай роду Чапскіх Канстанцыяй.

У 1784 годзе па смерці цесця атрымаў кнышынскае староства. Пасля развёўся і ажаніўся з Каралінай Францкевіч-Радзымінскай. У палітычных справах абіраў памяркоўныя пазіцыі. У 1794 годзе не падтрымаў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Болей увагі надаваў разбудове маёнтку Анопаль, дзе і памёр.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Канстанцыяй, дачка Томаша Чапскага, старосты кнышынскага. Дзеці:

У другім шлюбе з Каралінай з Францкевічаў-Радзымінскіх. Дзеці:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Афтанази Р. До питання про власників Бердичева // Бердичівська земля в контексті історії України : Науковий збірник «Велика Волинь: Праці Житомирського науково-краєзнавчого товариства дослідників Волині» / Відп. ред. M.Ю. Костриця. — Житомир: М. А. К., 1999. — Т. 19. — С. 77.