Барбара Радзівіл (Завіша)
Барбара Завіша | |
![]() | |
Барбара Завішанка. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
![]() Герб «Лебедзь» | |
Нараджэнне: | 3 снежня 1690 |
---|---|
Смерць: | 15 лютага 1770 (79 гадоў) |
Род: | Завішы |
Бацька: | Крыштаф Станіслаў Завіша |
Маці: | Тэрэза Агінская[d] |
Муж: | Мікалай Фаўстын Радзівіл |
Дзеці: | Удальрык Крыштаф Радзівіл, Ежы Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл і Станіслаў Радзівіл |
Барбара Радзівіл (у дзявоцтве Завіша; 3 снежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадская і палітычная дзеячка Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», дачка Крыштафа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.
У часы бескаралеўя ў 1733 была адной з ініцыятараў стварэння канфедэрацыі Новагародскага ваяводства, скіраванай супраць кандыдата на прастол Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расійскім імператарскім двары.
Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў. Сачыла за абраннем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Новагародскім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідскім сойміках[1].
Выйшла замуж 4 снежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.
Зноскі
- ↑ Мацук А. Радзівіл Барбара // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 384.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7