Перайсці да зместу

Эдвіг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эдвін)
Эдвіг
Ēadwiġ
9-ы Кароль Англіі
23 лістапада 955 — 1 кастрычніка 959
Папярэднік Эдрэд
Пераемнік Эдгар

Нараджэнне каля 940[1]
Смерць 1 кастрычніка 959(0959-10-01)
Месца пахавання
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Эдмунд I[3][4]
Маці Элгіва з Шафтсберы[d][3][4]
Жонка Ælfgifu[d][4][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвіг (англ.: Eadwig; 941 — 1 кастрычніка 959) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, які ўладарыў у 955—959 гадах. Старэйшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты.

Эдвіг стаў каралём калі яму было чатырнаццаць гадоў пасля смерці яго дзядзькі, караля Эдрэда. У пачатку ўладарства адправіў у выгнанне Данстана, галоўнага саветніка пры двары свайго бацькі і дзядзькі.

Паводле хронікі, гэта здарылася пасля сваркі з гэтым уплывовым царкоўнікам падчас каранацыі маладога караля. Пакуль людзі падымалі келіхі за здароўе караля, Эдвіг пакінуў свята разам з дзяўчынай Эльфгівай (пазней яго жонка). Абражаны адсутнасцю караля, Дунстан адшукаў яго і прымусова прывёў назад. Эдвіг у адказ на такую знявагу да каралеўскай асобы абвінаваціў абата ў растраце дзяржаўных сродкаў і адправіў царкоўніка ў выгнанне.

З-за гэтага ўчынку Эдвіг атрымаў шмат ворагаў, прыхільнікаў Дунстана. У 958 годзе шляхта Мерсіі і Нартумбрыі на чале з Ода, архіепіскапам Кентэрберыйскім, абвясцілі каралём Эдгарда, малодшага брата Эдвіга. Ода скасаваў шлюб Эдвіга і Эльфгівы, пасля чаго адпраіў маладую ў Ірландыю. 1 кастрычніка 959 года кароль памёр пры невысветленных абставінах ва ўзросце васямнаццаці гадоў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1018553002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1018553002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. а б в Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.